Logo Polskiego Radia
Print

Будучыня Аўганістану, Украіны і Грузіі – тэмы саміту ў Брусэлі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 10:49
Лідары краін НАТО павінны вызначыцца, колькі грошай яны хочуць прызначыць на аўганскую армію і паліцыю.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Будучыня Аўганістану, Украіны і Грузіі – тэмы саміту ў Брусэлі
Лідары краін НАТО павінны вызначыцца, колькі грошай яны хочуць прызначыць на аўганскую армію і паліцыю. Іх абучэньне праводзяць жаўнеры НАТО, якія цяпер знаходзяцца ў Аўганістане ў рамках місіі «Resolute Support».
Бюджэт гэтай краіны не дазваляе самастойна фінансаваць дзейнасьць сілаў бясьпекі, таму патрэбная міжнародная дапамога, якая штогод складае некалькі мільярдаў даляраў. «Прысутнасьць НАТО ў Аўганістане будзе ключавой, каб гэтая краіна ніколі ня стала прыстанішчам для міжнароднага тэрарызму», – гаварыў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Сёньняшні дзень прысьвечаны таксама Грузіі і Ўкраіне. Абедзьве краіны ў будучыні хочуць стаць чальцамі НАТО, але з увагі на адносіны Захаду і Расеі гэты пакуль немагчыма. Сёньняшнія перамовы з прэзыдэнтамі гэтых краін засяроджаныя на ўзмацненьні супрацы.

Іх абучэньне праводзяць жаўнеры НАТО, якія цяпер знаходзяцца ў Аўганістане ў рамках місіі «Resolute Support».

Бюджэт гэтай краіны не дазваляе самастойна фінансаваць дзейнасьць сілаў бясьпекі, таму патрэбная міжнародная дапамога, якая штогод складае некалькі мільярдаў даляраў. «Прысутнасьць НАТО ў Аўганістане будзе ключавой, каб гэтая краіна ніколі ня стала прыстанішчам для міжнароднага тэрарызму», – гаварыў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.

Сёньняшні дзень прысьвечаны таксама Грузіі і Ўкраіне. Абедзьве краіны ў будучыні хочуць стаць чальцамі НАТО, але з увагі на адносіны Захаду і Расеі гэты пакуль немагчыма. Сёньняшнія перамовы з прэзыдэнтамі гэтых краін засяроджаныя на ўзмацненьні супрацы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт