Logo Polskiego Radia
Print

Швэйцарыя – найбольш інавацыйная эканоміка сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 12:59
Польшча заняла 39 месца ў рэйтынгу, у якім 126 краін.
pixabay.com/Public Domain CC0

Швэйцарыя – найбольш інавацыйная эканоміка сьвету
У рэйтынгу, які ахоплівае 126 краін, Польшча заняла 39 месца.
Кітай упершыню ўвайшоў у групу 20 найбольш інавацыйных эканомікаў у сьвеце. Глябальны індэкс інавацый падрыхтавала Сусьветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасьці – спэцыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Жэнэве.
Паводле яго, на першым месцы рэйтынгу апынулася Швэйцарыя. Чарговыя месцы займаюць: Нідэрлянды, Швэцыя, Вялікабрытанія, Сынгапур і ЗША.
Цікава, што Японія займае толькі 13 месца. Краіну апярэджваюць, між іншым, - Фінляндыя, Данія, Нямеччына, Ірляндыя, Ізраіль і Паўднёвая Карэя. У сваю чаргу Кітай сёлета апынуўся на 17 месцы.
Паводле экспэртаў Сусьветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасьці, рост пазыцыі Кітая ў рэйтынгу зьяўляецца вынікам эканамічнага разьвіцьця, грамадзкіх пераўтварэньняў, а таксама разьвіцьця навуковых дасьледаваньняў і інавацый у краіне.
У рэйтынгу, які зхоплівае 126 краін, Польшча заняла 39 месца, то бок у параўнаньні зь мінулым годам ейная пазыцыя зьнізілася на адно месца.
аз

Кітай упершыню ўвайшоў у групу 20 найбольш інавацыйных эканомікаў сьвету. Глябальны індэкс інавацый падрыхтавала Сусьветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасьці – спэцыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Жэнэве.

Паводле яго, на першым месцы рэйтынгу апынулася Швэйцарыя. Чарговыя месцы займаюць Нідэрлянды, Швэцыя, Вялікабрытанія, Сынгапур і ЗША.

Цікава, што Японія займае толькі 13 месца. Краіну апярэджваюць, між іншым, Фінляндыя, Данія, Нямеччына, Ірляндыя, Ізраіль і Паўднёвая Карэя. У сваю чаргу Кітай сёлета апынуўся на 17 месцы.

Паводле экспэртаў Сусьветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасьці, рост пазыцыі Кітая ў рэйтынгу зьяўляецца вынікам эканамічнага разьвіцьця, грамадзкіх пераўтварэньняў, а таксама разьвіцьця навуковых дасьледаваньняў і інавацый у краіне.

У рэйтынгу, які зхоплівае 126 краін, Польшча заняла 39 месца, то бок у параўнаньні зь мінулым годам ейная пазыцыя зьнізілася на адно месца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт