Logo Polskiego Radia
Print

„Вясна” зьвярнулася да Спэцдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 08:18
У звароце праваабаронцы апісваюць затрыманьні ўдзельнікаў „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці”.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

„Вясна” зьвярнулася да Спэцдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў
У звароце праваабаронцы апісваюць затрыманьні ўдзельнікаў „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці”.
Праваабарончы цэнтр „Вясна” зьвярнуўся да Спэцыяльнага дакладчыка ААН па пытаньні права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў Клемэнта Ніалетсосі Вуле (Clement Nyaletsossi Voule) з паведамленьнем аб парушэньні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны права на мірныя сходы.
У звароце юрыст „Вясны” Аляксей Лойка апісвае спробу правядзеньня мірнага сходу – „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці”, заплянаванага на 3 ліпеня апазыцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам і Беларускім нацыянальным кангрэсам. Тады ўсіх назіральнікаў і патэнцыйных удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і даставілі ў РУУС Першамайскага раёна г. Менска. Там з затрыманымі праводзілі прафіляктычныя гутаркі пра недапушчальнасьць правядзеньня несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту ў Менску й праз чатыры з паловай гадзіны адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Мікалая Статкевіча суд Першамайскага раёна прызнаў вінаватым у арганізацыі масавага мерапрыемства без дазволу Менгарвыканкама й аштрафаваў на 40 базавых велічынь (490 даляраў ЗША ў эквіваленце).
„Прадстаўнікі сілавых структур, затрымліваючы ўдзельнікаў мірнага сходу, не прадстаўляліся перад удзельнікамі, не прад'яўлялі сваіх службовых пасьведчаньняў, якія пацьвярджаюць іх паўнамоцтвы ажыцьцяўляць ахову грамадзкага правапарадку ад імя дзяржавы, не тлумачылі прычын і падстаў для затрыманьня”, - адзначае Алексей Лойка.
Праваабаронца падкрэсьлівае, што беларускія ўлады ў парушэньне артыкула 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах спынілі ўсе спробы ўдзельнікаў „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці” рэалізаваць сваё права на мірныя сходы. Ён просіць спэцдакладчыка ААН адрэагаваць на ўказаныя факты ўсімі магчымымі спосабамі.
spring96.org/аз

Праваабарончы цэнтр „Вясна” зьвярнуўся да Спэцыяльнага дакладчыка ААН па пытаньні права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў Клімо Вулi (Clement Nyaletsossi Voule) з паведамленьнем аб парушэньні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны права на мірныя сходы.

У звароце юрыст „Вясны” Аляксей Лойка апісвае спробу правядзеньня мірнага сходу – „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці”, заплянаванага на 3 ліпеня апазыцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам і Беларускім нацыянальным кангрэсам. Тады ўсіх назіральнікаў і патэнцыйных удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і даставілі ў РУУС Першамайскага раёна г. Менска. Там з затрыманымі праводзілі прафіляктычныя гутаркі пра недапушчальнасьць правядзеньня несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту ў Менску й праз чатыры з паловай гадзіны адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Мікалая Статкевіча суд Першамайскага раёна прызнаў вінаватым у арганізацыі масавага мерапрыемства без дазволу Менгарвыканкама й аштрафаваў на 40 базавых велічынь (490 даляраў ЗША ў эквіваленце).

„Прадстаўнікі сілавых структур, затрымліваючы ўдзельнікаў мірнага сходу, не прадстаўляліся перад удзельнікамі, не прад'яўлялі сваіх службовых пасьведчаньняў, якія пацьвярджаюць іх паўнамоцтвы ажыцьцяўляць ахову грамадзкага правапарадку ад імя дзяржавы, не тлумачылі прычын і падстаў для затрыманьня”, - адзначае Алексей Лойка.

Праваабаронца падкрэсьлівае, што беларускія ўлады ў парушэньне артыкула 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах спынілі ўсе спробы ўдзельнікаў „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці” рэалізаваць сваё права на мірныя сходы. Ён просіць спэцдакладчыка ААН адрэагаваць на ўказаныя факты ўсімі магчымымі спосабамі.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт