Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы ўсклаў кветкі да помніка ахвяр Валынскай разьні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2018 16:55
«Віну злачынцаў нельга апраўдаць, яе нельга разглядаць у нейкім кантэксьце (...)».
Матэвуш Маравецкі ўсклаў кветкі да помніка ахвярам УПА, які знаходзіцца ва ЎроцлавеМатэвуш Маравецкі ўсклаў кветкі да помніка ахвярам УПА, які знаходзіцца ва ЎроцлавеPAP/Piotr Polak

Прэм’ер Польшчы ўсклаў кветкі да помніка ахвяр Валынскай разьні
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што памяць пра ахвяр Валынскага злачынства немагчыма забыць. На сваім профілі ў сетцы Twitter кіраўнік польскага ўраду напісаў, што «ёсьць такія злачынствы, апісаць якія не хапае слоў нават праз 75 гадоў».
«Віну злачынцаў нельга апраўдаць, яе нельга разглядаць у нейкім кантэксьце. Яна абсалютная. Прымірэньне паміж народамі Польшчы і Ўкраіны магчыма толькі на падставе прызнаньня ўсёй праўды пра тыя страшныя часы», – напісаў прэмʼер.
Учора, 8 ліпеня, ля Магілы невядомага салдата ў Варшаве ў ходзе 75-й гадавіны Валынскай трагедыі быў зачытаны ліст ад Матэвуша Маравецкага.
Сёньня кіраўнік польскага ўраду ўсклаў кветкі да помніка ахвярам УПА, які знаходзіцца ва Ўроцлаве.
Нагадаем, падчас вайны ў 1939-1945 гадах украінскія нацыяналісты зьдзейсьнілі масавыя забойствы польскага насельніцтва на Валыні і ў іншых рэгіёнах заходняй Украіны, якія да вайны ўваходзілі ў склад Польшчы. Паводле гісторыкаў, загінула 50-60 тыс. палякаў, хоць некаторыя крыніцы называюць лічбу ў 130-150 тыс. чалавек. У адказ польскае падпольле забіла 3-5 тыс. украінцаў.
У Польшчы забойствы, зьдзейсьненыя ўкраінцамі, называюць Валынскім злачынствам альбо Валынскай разьнёй.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт