Logo Polskiego Radia
Print

Пачалася эвакуацыя тайляндзкіх хлопчыкаў з залітай вадой пячоры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 13:07
Ацэньваецца, што эвакуацыя ўсіх дзяцей і іх апекуна можа працягвацца нават да чатырох дзён.
Пачалася эвакуацыя тайляндзкіх хлопчыкаў з залітай вадой пячоры.  PAP/EPA/PONGMANAT TASIRIПачалася эвакуацыя тайляндзкіх хлопчыкаў з залітай вадой пячоры. PAP/EPA/PONGMANAT TASIRIPAP/EPA/PONGMANAT TASIRI

Пачалася эвакуацыя тайляндзкіх хлопчыкаў з залітай вадой пячоры
Ацэньваецца, што эвакуацыя ўсіх дзяцей і іх апекуна можа працягвацца нават да чатырох дзён.
У Тайляндзе пачалася акцыя эвакуацыі 12 хлопчыкаў і іх апекуна з залітай вадой пячоры. Паводле паведамленьняў тайляндзкіх уладаў, першыя чатыры хлопчыкі знаходзяцца ў дарозе на паверхню. Іх суправаджае група 18 вадалазаў.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што акцыя мае вельмі складаны характар. Залітыя вадой тунэлі, якія вядуць на паверхню вельмі цесныя, а бачнасьць у каламутнай вадзе мала. Хлопчыкі павінны пераадолець амаль 3-кілямэтровы шлях, а частка зь іх не ўмее плаваць.
Выратавальнікі ацэньваюць, што эвакуацыя ўсіх дзяцей і іх апекуна можа працягвацца нават да чатырох дзён.
12 хлопчыкаў і іх апякун заселі ў пячоры 23 чэрвеня, калі ў выніку моцнага дажджу вада заліла падземныя тунэлі.
Выратавальнікі былі прымушаныя пачаць акцыю з-за зьмяншэньня колькасьці кіслароду й павышэньня ўзроўню вады ў пячоры.
аз

У Тайляндзе пачалася акцыя эвакуацыі 12 хлопчыкаў і іх апекуна з залітай вадой пячоры. Паводле паведамленьняў тайляндзкіх уладаў, першыя 6 хлопчыкаў знаходзяцца ў дарозе на паверхню. Іх суправаджае група 18 вадалазаў.

Камэнтатары падкрэсьліваюць, што акцыя мае вельмі складаны характар. Залітыя вадой тунэлі, якія вядуць на паверхню вельмі цесныя, а бачнасьць у каламутнай вадзе малая. Хлопчыкі павінны пераадолець амаль 3-кілямэтровы шлях, а частка зь іх не ўмее плаваць.

Ратавальнікі ацэньваюць, што эвакуацыя ўсіх дзяцей і іх апекуна можа працягвацца нават да чатырох дзён.

12 хлопчыкаў і іх апякун заселі ў пячоры 23 чэрвеня, калі ў выніку моцнага дажджу вада заліла падземныя тунэлі.

Ратавальнікі былі прымушаныя пачаць акцыю эвакуацыі з-за зьмяншэньня колькасьці кіслароду й павышэньня ўзроўню вады ў пячоры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт