Прэзыдэнт Польшчы ўшаноўвае памяць ахвяраў Валынскай разьні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.07.2018 10:51
Анджэй Дуда накіраваўся ў Луцк на ўрачыстасьці ў гонар палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі.
Прэзыдэнт Польшчы ўшаноўвае памяць ахвяраў Валынскай разьні. PAP/Jacek TurczykPAP/Jacek Turczyk
Прэзыдэнт Польшчы ўшаноўвае памяць ахвяраў Валынскай разьні
Анджэй Дуда накіраваўся ў Луцк на ўрачыстасьці ў гонар палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі.
У Луцку на Валыні праходзяць урачыстасьці ў гонар палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі. Мерапрыемствы пачаліся набажэнствам у Саборы сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Луцку, якое служыў Львоўскі мітрапаліт арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. У імшы прыняў удзел Анджэй Дуда.
Падчас свайго візыту ва Ўкраіне прэзыдэнт Польшчы наведае таксама мясцовасьць Алыка ў Валынскай вобласьці, дзе ўшануе ахвяры Валынскага злачынства на месцы неіснуючых ужо польскіх вёсак і ўскладзе кветкі на брацкай магіле забітых палякаў.
Нагадаем, традыцыйна ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца гадавіна Крывавай нядзелі. 11 ліпеня 1943 году выпаў пік забойства польскага насельніцтва, зьдзейсьненага ўкраінскімі нацыяналістамі. Мяркуецца, што падчас Валынскай разьні, якую польскі парлямэнт прызнаў генацыдам, было забіта каля 100 тысяч палякаў.
аз
У Луцку на Валыні праходзяць урачыстасьці ў гонар палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі. Мерапрыемствы пачаліся набажэнствам у Катэдры сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Луцку, якое служыў Львоўскі мітрапаліт арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. У імшы прыняў удзел Анджэй Дуда.
Падчас свайго візыту ва Ўкраіне прэзыдэнт Польшчы наведае таксама мясцовасьць Алыка ў Валынскай вобласьці, дзе ўшануе памяць ахвяраў Валынскага злачынства на месцы неіснуючых ужо польскіх вёсак і ўскладзе кветкі на брацкай магіле забітых палякаў.
Нагадаем, традыцыйна ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца гадавіна Крывавай нядзелі. 11 ліпеня 1943 году выпаў пік забойства польскага насельніцтва, зьдзейсьненага ўкраінскімі нацыяналістамі.
Паводле розных ацэнак, падчас Валынскай разьні, якую польскі парлямэнт прызнаў генацыдам, было забіта 100-200 тысяч палякаў.
аз