Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы разьбіўся МіГ-29, пілёт загінуў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 11:06
Катастрофа здарылася каля 2 гадзіны ночы з чацьвярга на пятніцу падчас трэніровачнага палёту.
Вайсковая жандармэрыя на месцы падзеньня МіГ-29Вайсковая жандармэрыя на месцы падзеньня МіГ-29

У Вармінска-Мазурскім ваяводзтве (паўночна-ўсходняя Польшча) адбылася катастрофа зьнішчальніка МіГ-29 Ваенна-паветраных сіл Польшчы. Катастрофа здарылася каля 2 гадзіны ночы з чацьвярга на пятніцу падчас трэніровачнага палёту. Пілёту ўдалося катапультавацца, аднак ён ня выжыў. Паводле экспэртаў, сьмерць пілёта зьвязаная з тым, што ён пакінуў самалёт на нізкай вышыні. Машына ўпала на адлегласьці каля 0,5 км ад населенага пункту.
Агульны налёт загінулага пілёта складаў больш за 800 гадзін, у тым ліку на самалётах МіГ-29 – больш за 500 гадзін. Ён быў удзельнікам шматлікіх польскіх і міжнародных вучэньняў. Зьнішчальнік быў прыпісаны да базы тактычнай авіяцыі ў горадзе Мальборк.
Актуальна ў ВПС Польшчы знаходзяцца на ўзбраеньні амэрыканскія зьнішчальнікі F-16 (першыя адзінкі паступілі ў 2006 годзе), МіГ-29 (пачатак эксплюатацыі – 1989 год) і зьнішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-22, якія ў ВПС Польшчы з 1984 году.

У Вармінска-Мазурскім ваяводзтве (паўночна-ўсходняя Польшча) адбылася катастрофа зьнішчальніка МіГ-29 Ваенна-паветраных сіл Польшчы. Катастрофа здарылася каля 2 гадзіны ночы з чацьвярга на пятніцу падчас трэніровачнага палёту.

Пілёту ўдалося катапультавацца, аднак ён ня выжыў. Паводле экспэртаў, сьмерць пілёта зьвязаная з тым, што ён пакінуў самалёт на нізкай вышыні. Машына ўпала на адлегласьці каля 0,5 км ад населенага пункту.

Агульны налёт загінулага пілёта складаў больш за 800 гадзін, у тым ліку на самалётах МіГ-29 – больш за 500 гадзін. Ён быў удзельнікам шматлікіх польскіх і міжнародных вучэньняў. Зьнішчальнік быў прыпісаны да базы тактычнай авіяцыі ў горадзе Мальборк.

Актуальна ў ВПС Польшчы знаходзяцца на ўзбраеньні амэрыканскія зьнішчальнікі F-16 (першыя адзінкі паступілі ў 2006 годзе), МіГ-29 (пачатак эксплюатацыі – 1989 год) і зьнішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-22, якія ў ВПС Польшчы з 1984 году.

вс

фота: PAP/Tomasz Waszczuk

/

Ачапленьне
Ачапленьне месца інцыдэнту

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт