Дзеці зь Беларусі і Ўкраіны адпачываюць у Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.07.2018 10:09
                    
                                 
                
                
                    Дзеці правядуць у Польшчы 10 дзён - яны наведаюць найбуйнейшыя кракаўскія музэі й вядомыя месцы. 
                
                
                    
                        
Кракаў
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Дзеці зь Беларусі і Ўкраіны адпачываюць у Польшчы
Дзеці з-за ўсходняй мяжы Польшчы адпачываюць у Кракаве. 150 юных беларусаў, украінцаў, расейцаў, малдаван і румын з польскімі каранямі прыехалі ў былую сталіцу Польшчы ў межах кампаніі «Падорым дзецям лета». Большасьць групы – гэта дзеці з Украіны й Беларусі. У размове з журналістам яны сказалі, што ім у Польшчы вельмі падабаецца. Яны таксама пахваліліся, што ў сябе на радзіме яны вывучаюць польскую мову, падтрымліваюць польскую культуру й традыцыі.
Дзеці правядуць у Польшчы 10 дзён. Яны наведаюць найбуйнейшыя кракаўскія музэі й вядомыя месцы. У прыватнасьці, паедуць у Вялічку, дзе знаходзіцца вядомы музэй-шахта па здабычы солі, і ў Вадавіцэ, на радзіму сьвятога Яна Паўла II.
У праграме таксама наведваньне аквапарку й кракаўскага заапарку. Акрамя таго, для дзяцей штодня будуць праходзіць урокі польскай мовы.
Дзеці з-за ўсходняй мяжы Польшчы адпачываюць у Кракаве. 150 юных беларусаў, украінцаў, расейцаў, малдаван і румын з польскімі каранямі прыехалі ў былую сталіцу Польшчы ў межах кампаніі «Падорым дзецям лета». Большасьць групы – гэта дзеці з Украіны й Беларусі.
У размове з журналістам яны сказалі, што ім у Польшчы вельмі падабаецца. Яны таксама пахваліліся, што ў сябе на радзіме яны вывучаюць польскую мову, падтрымліваюць польскую культуру й традыцыі.
Дзеці правядуць у Польшчы 10 дзён. Яны наведаюць найбуйнейшыя кракаўскія музэі й вядомыя месцы. У прыватнасьці, паедуць у Вялічку, дзе знаходзіцца вядомы музэй-шахта па здабычы солі, і ў Вадавіцэ, на радзіму сьвятога Яна Паўла II.У праграме таксама наведваньне аквапарку й кракаўскага заапарку. Акрамя таго, для дзяцей штодня будуць праходзіць урокі польскай мовы.
вс