Польскія платныя дарогі прыносяць мільярды прыбытку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.07.2018 15:32
Электронная сыстэма viaTOLL была запушчана ў Польшчы 1 ліпеня 2011 году.
Польская аутастрада А2. By Kolanin - Praca własna, Domena publiczna, https:// commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=2531000By Kolanin - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2531000
Польскія платныя дарогі прыносяць мільярды прыбытку
Электронная сыстэма viaTOLL была запушчана ў Польшчы 1 ліпеня 2011 году.
У Рэспубліканскі дарожны фонд паступіла 10 мільярдаў злотых (амаль 2 мільярды 278 мільёнаў эўра) у якасьці даходу з польскай сыстэмы viaTOLL (адпаведнік беларускага BelToll – рэд.), паведаміў апэратар сыстэмы. Кампанія Kapsch падсумавала 7 гадоў дзейнасьці. Нагадваем, зь лістапада за збор аплатаў у рамках сыстэмы будзе адказваць Галоўная інспэкцыя па аўтамабільным транспарце.
Электронная сыстэма viaTOLL была запушчана 1 ліпеня 2011 году й ахапіла
325 кілямэтраў дарогаў у Польшчы. У ліпені мінулага году, колькасьць кілямэтраў дарогаў, пакрытых сыстэмай склала 3 660.
Аплаты за дарогі абавязковыя для транспартных сродкаў з поўнай масай больш за 3,5 тоны. На дадзены момант у сыстэме зарэгістраваныя амаль 1 мільён 200 тысяч карыстальнікаў viaTOLL і каля 100 тысяч у viaAUTO, то бок у падобнай сыстэме для легкавых аўтамабіляў.
Паступленьні ад сыстэмы збору платы за праезд прызначаюцца на рамонт дарог і новыя дарожныя інвэстыцыі.
аз
У Рэспубліканскі дарожны фонд паступіла 10 мільярдаў злотых (амаль 2 мільярды 278 мільёнаў эўра) у якасьці даходу з польскай сыстэмы viaTOLL (адпаведнік беларускага BelToll – рэд.), паведаміў апэратар сыстэмы. Кампанія Kapsch падсумавала 7 гадоў дзейнасьці. Нагадваем, зь лістапада за збор аплатаў у рамках сыстэмы будзе адказваць Галоўная інспэкцыя па аўтамабільным транспарце.
Электронная сыстэма viaTOLL была запушчана 1 ліпеня 2011 году й ахапіла325 кілямэтраў дарогаў у Польшчы. У ліпені мінулага году, колькасьць кілямэтраў дарогаў, пакрытых сыстэмай склала 3 660.
Аплаты за дарогі абавязковыя для транспартных сродкаў з поўнай масай больш за 3,5 тоны. На дадзены момант у сыстэме зарэгістраваныя амаль 1 мільён 200 тысяч карыстальнікаў viaTOLL і каля 100 тысяч у viaAUTO, то бок у падобнай сыстэме для легкавых аўтамабіляў.
Паступленьні ад сыстэмы збору плат за праезд прызначаюцца на рамонт дарог і новыя дарожныя інвэстыцыі.
аз