У Польшчы беспрацоўе адно з самым нізкіх у ЭЗ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2018 18:09
У Эўрапейскім Зьвязе найбольшае беспрацоўе назіраецца на поўдні кантынэнту.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Статыстычнае бюро Эўрапейскага Зьвязу Эўрастат апублікавала дадзеныя па беспрацоўю за травень. Згодна ім, Польшча займае чацьвёртае месца ў эўрасупольнасьці па самым нізкім узроўні беспрацоўя – 3,8%. Найлепшая сытуацыя назіраецца ў Чэхіі, дзе ў траўні бяз працы заставаліся 2,3% чалавек. Далей ідзе Нямеччына з узроўнем у 3,4%. Падобнае беспрацоўе як у Польшчы назіраецца ў Вугоршчыне.
Дадзеныя Эўрастата адрозьніваюцца ад вынікаў польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, паколькі дзьве ўстановы выкарыстоўваюць іншую мэтадалёгію апрацоўкі дадзеных. Паводле дадзеных польскага ведамства беспрацоўе ў траўні складала 6,1%.
У Эўрапейскім Зьвязе найбольшае беспрацоўе назіраецца на поўдні кантынэнту: самы высокі яго ўзровень у Грэцыі – больш за 20%, у Гішпаніі працы ня мелі 15,8%
У Эўразьвязе ў цэлым беспрацоўе складала 7%, у эўразоне – 8,4%.
Статыстычнае бюро Эўрапейскага Зьвязу Эўрастат апублікавала дадзеныя па беспрацоўю за травень. Згодна ім, Польшча займае чацьвёртае месца ў эўрасупольнасьці па самым нізкім узроўні беспрацоўя – 3,8%. Найлепшая сытуацыя назіраецца ў Чэхіі, дзе ў траўні бяз працы заставаліся 2,3% чалавек. Далей ідзе Нямеччына з узроўнем у 3,4%. Падобнае беспрацоўе як у Польшчы назіраецца ў Вугоршчыне.
Дадзеныя Эўрастата адрозьніваюцца ад вынікаў польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, паколькі дзьве ўстановы выкарыстоўваюць іншую мэтадалёгію апрацоўкі дадзеных. Паводле дадзеных польскага ведамства беспрацоўе ў траўні складала 6,1%.
У Эўрапейскім Зьвязе найбольшае беспрацоўе назіраецца на поўдні кантынэнту: самы высокі яго ўзровень у Грэцыі – больш за 20%, у Гішпаніі працы ня мелі 15,8%У Эўразьвязе ў цэлым беспрацоўе складала 7%, у эўразоне – 8,4%.
вс