Logo Polskiego Radia
Print

Як урад Дональда Туска падарыў «Газпрому» 1 мільярд

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 15:18
Польскія СМІ паведамляюць пра некарысныя газавыя кантракты, падпісаныя Польшчай з Расеяй у мінулым.
Пётр Наімскі падчас прэс-канфэрэнцыі Пётр Наімскі падчас прэс-канфэрэнцыі PAP/Radek Pietruszka

Вярхоўная кантрольная палата Польшчы апублікавала даклад аб газавых кантрактах паміж Польшчай і Расеяй, рэалізаваных у 2006-2011 гадах. Дакумэнт быў падрыхтаваны ў 2011-2013 гадах, аднак да апошняга часу доступ да яго быў абмежаваны па просьбе ведамстваў і ўстаноў, якія кантраляваліся. У прыватнасьці, непублікаваць справаздачу прасіў тагачасны міністар эканомікі, віцэ-прэм’ер ад Польскай сялянскай партыі Вальдэмар Паўляк. Нагадаем, у тыя часы старшынём ураду быў лідар права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай плятформы» Дональд Туск.
Падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ўпаўнаважаны прадстаўнік ураду Польшчы па пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі зьвярнуў увагу на тое, што ў 2008-2010 гадах Польшча падпісала з «Газпромам» некарысныя кантракты на транзыт газу праз тэрыторыю краіны. У выніку страты склалі каля 1 млрд даляраў (больш за 228 млн эўра). «Страта даходаў ад транзыту газу праз тэрыторыю краіны можна параўнаць з тым, што Польшча фактычна дала «Газпрому» ў падарунку 1 млрд», – сказаў Наімскі. Паводле чыноўніка, урад Туска й Паўляка імкнуўся да працягу ямальскага кантракту да 2037 году. «Калі б яго сапраўды ўдалося падпісаць, то цяпер Польшча мела б праблемы з дывэрсыфікацыяй паставак газу», – сказаў Пётр Наімскі.
У апублікаваным дакладзе Вярхоўнай кантрольнай палаты сьцьвярджаецца, у прыватнасьці, што перамовы, якія вяліся ў 2009-2010 гадах Вальдэмарам Паўлякам па Ямальскім кантракце, праходзілі безь неабходнага дазволу ў выглядзе зацьверджанай перамоўнай інструкцыі.
Вярхоўная кантрольная палата таксама абвінаваціла тагачаснае Міністэрства эканомікі й кіраўніцтва Польскай нафтагазавай кампаніі ў тым, што яны ня ў поўнай меры выкарысталі магчымасьці перамоў, не паспрабаваўшы дамагчыся больш спрыяльных для краіны палажэньняў у абмен на саступкі з польскага боку.
Адначасова Вярхоўная кантрольная палата станоўча ацаніла будаўніцтва тэрміналу звадкаванага газу ў горадзе Сьвінавуйсьце, які быў уведзены ў эксплюатацыю ў 2015 годзе.

Вярхоўная кантрольная палата Польшчы апублікавала даклад аб газавых кантрактах паміж Польшчай і Расеяй, рэалізаваных у 2006-2011 гадах. Дакумэнт быў падрыхтаваны ў 2011-2013 гадах, аднак да апошняга часу доступ да яго быў абмежаваны па просьбе ведамстваў і ўстаноў, якія кантраляваліся. У прыватнасьці, непублікаваць справаздачу прасіў тагачасны міністар эканомікі, віцэ-прэм’ер ад Польскай сялянскай партыі Вальдэмар Паўляк. Нагадаем, у тыя часы старшынём ураду быў лідар права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай плятформы» Дональд Туск.

Падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ўпаўнаважаны прадстаўнік ураду Польшчы па пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі зьвярнуў увагу на тое, што ў 2008-2010 гадах Польшча падпісала з «Газпромам» некарысныя кантракты на транзыт газу праз тэрыторыю краіны. У выніку страты склалі каля 1 млрд даляраў (больш за 228 млн эўра). «Страта даходаў ад транзыту газу праз тэрыторыю краіны можна параўнаць з тым, што Польшча фактычна дала «Газпрому» ў падарунку 1 млрд», – сказаў Наімскі. Паводле чыноўніка, урад Туска й Паўляка імкнуўся да працягу ямальскага кантракту да 2037 году. «Калі б яго сапраўды ўдалося падпісаць, то цяпер Польшча мела б праблемы з дывэрсыфікацыяй паставак газу», – сказаў Пётр Наімскі, якога цытуе праўладны партал niezależna.pl.

У апублікаваным дакладзе Вярхоўнай кантрольнай палаты сьцьвярджаецца, у прыватнасьці, што перамовы, якія вяліся ў 2009-2010 гадах Вальдэмарам Паўлякам па Ямальскім кантракце, праходзілі безь неабходнага дазволу ў выглядзе зацьверджанай перамоўнай інструкцыі.

Вярхоўная кантрольная палата таксама абвінаваціла тагачаснае Міністэрства эканомікі й кіраўніцтва Польскай нафтагазавай кампаніі ў тым, што яны ня ў поўнай меры выкарысталі магчымасьці перамоў, не паспрабаваўшы дамагчыся больш спрыяльных для краіны палажэньняў у абмен на саступкі з польскага боку.

Адначасова Вярхоўная кантрольная палата станоўча ацаніла будаўніцтва тэрміналу звадкаванага газу ў горадзе Сьвінавуйсьце, які быў уведзены ў эксплюатацыю ў 2015 годзе.

паводле niezalezna.pl/iar/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт