Logo Polskiego Radia
Print

Лідары краін-чальцоў ЭЗ зноў абмяркуюць праблему нелегальнай міграцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 13:10
Цяпер у Эразьвязе кладзецца націск на абарону вонкавых межаў.
PAP/EPA/MIGUEL PAQUET

У Брусэлі распачаўся двухдзённы саміт, прысьвечаны пераважна тэме нелегальнай міграцыі. «У выпадку, калі няма згоды Эўразьвязу ў справе рэформы эўразьвязаўскай сыстэмы выдачы прытулку, то трэба зрабіць нешта, што затрымае наплыў мігрантаў», – гэта галоўны пасыл саміту.
На сёньняшнім саміце ня будзе тэмы абавязковага разьмеркаваньня ўцекачоў. Цяпер у ЭЗ кладзецца націск на абарону вонкавых межаў. Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск запрапанаваў стварыць цэнтры па-за межамі ЭЗ, куды траплялі бы ўцекачы, выратаваныя падчас спробы трапіць у Эўропу. У такіх месцах уцекачы былі б аддзеленыя ад эканамічных мігрантаў, якіх адсылалі бы назад у свае краіны.
Ужо некалькі гадоў запар краіны Эўразьвязу ня могуць дамовіцца ў справе рэформы сыстэмы выдачы прытулку, якая дапамагла б краінам, куды трапляе найбольшая колькасьць уцекачоў з Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Апошнія месяцы паказалі, што некаторыя з іх пачынаюць губляць цярплівасьць.
У сваю чаргу заўтра эўразьвязаўскія лідары, але без прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, будуць размаўляць на тэму перамоваў з Лёнданам у справе Брэксіту. Гэтая частка саміту не закончыцца прыняцьцем канкрэтных рашэньняў, бо няма посьпехаў у размовах з брытанцамі.
Польскую дэлегацыю на саміце ў Брусэлі ўзначальвае прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі.

У Брусэлі распачаўся двухдзённы саміт, прысьвечаны пераважна тэме нелегальнай міграцыі. «У выпадку, калі няма згоды Эўразьвязу ў справе рэформы сыстэмы выдачы прытулку, то трэба зрабіць нешта, што затрымае наплыў мігрантаў», – гэта галоўны пасыл саміту.

На сёньняшнім саміце ня будзе тэмы абавязковага разьмеркаваньня ўцекачоў. Цяпер у ЭЗ кладзецца націск на абарону вонкавых межаў. Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск запрапанаваў стварыць цэнтры па-за межамі ЭЗ, куды траплялі бы ўцекачы, выратаваныя падчас спробы трапіць у Эўропу. У такіх месцах уцекачы былі б аддзеленыя ад эканамічных мігрантаў, якіх адсылалі бы назад у свае краіны.

Ужо некалькі гадоў запар краіны Эўразьвязу ня могуць дамовіцца ў справе рэформы сыстэмы выдачы прытулку, якая дапамагла б краінам, куды трапляе найбольшая колькасьць уцекачоў з Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Апошнія месяцы паказалі, што некаторыя з іх пачынаюць губляць цярплівасьць.

У сваю чаргу заўтра эўразьвязаўскія лідары, але без прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, будуць размаўляць на тэму перамоваў з Лёнданам у справе Брэксіту. Гэтая частка саміту не закончыцца прыняцьцем канкрэтных рашэньняў, бо няма посьпехаў у размовах з брытанцамі.

Польскую дэлегацыю на саміце ў Брусэлі ўзначальвае прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт