Logo Polskiego Radia
Print

Польшча імкнецца да поўнай газавай незалежнасьці ад Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 11:47
Старшыня PGNiG: Праз 5 гадоў Польшча можа быць незалежнай ад паставак прыроднага газу з Расеі.
Канцэрн PGNiG падпісаў пагадненьне з амэрыканскімі кампаніямі Port Arthur LNG i Venture Global LNG. Foto: Marek Wałkuski/PRКанцэрн PGNiG падпісаў пагадненьне з амэрыканскімі кампаніямі Port Arthur LNG i Venture Global LNG. Foto: Marek Wałkuski/PRFoto: Marek Wałkuski/PR

Польшча імкнецца да поўнай газавай незалежнасьці ад Расеі
Старшыня PGNiG: Праз 5 гадоў Польшча можа быць незалежнай ад паставак прыроднага газу з Расеі.
Праз 5 гадоў Польшча можа быць незалежнай ад паставак прыроднага газу з Расеі. Гэта вынік пагадненьня, якое ў Вашынгтоне заключыў Польскі дзяржаўны нафтагазавы канцэрн (PGNiG) і дзьве амэрыканскія кампаній, якія займаюцца экспартам звадкаванага прыроднага газу. Паводле дамовы, цягам 20 гадоў амэрыканцы паставяць у Польшчы больш за 100 мільярдаў кубічных мэтраў прыроднага газу.
Канцэрн PGNiG падпісаў пагадненьне з амэрыканскімі кампаніямі Port Arthur LNG i Venture Global LNG. Гэтыя кампаніі будуюць у Мэксыканскім заліве тэрміналы кандэнсацыі прыроднага газу, якія будуць здадзеныя ў эксплёатацыю ў 2022-2023 гадах. Тады польскі канцэрн пачне купляць 5,5 мільярда тон прыроднага газу.
„Гэта амаль траціна цяперашніх патрэбаў краіны”, - нагадаў старшыня нафтагазавага канцэрну Пётр Возьняк (Piotr Woźniak). Паводле яго, дзякуючы пагадненьням з амэрыканцамі Польшча зможа завяршыць супрацоўніцтва з расейскім „Газпрамам”.
Старшыня PGNiG паведаміў, што праз 5 гадоў Польшча будзе выкарыстоўваць тры крыніцы прыроднага газу - уласныя радовішчы, звадкаваны прыродны газ з ЗША й газ з нарвэскіх радовішчаў, пастаўлены пры дапамозе Балтыйскай трубы (Baltic Pipe).
аз

Праз 5 гадоў Польшча можа быць незалежнай ад паставак прыроднага газу з Расеі. Гэта вынік пагадненьня, якое ў Вашынгтоне заключыў Польскі дзяржаўны нафтагазавы канцэрн (PGNiG) і дзьве амэрыканскія кампаній, якія займаюцца экспартам звадкаванага прыроднага газу.

Паводле дамовы, цягам 20 гадоў амэрыканцы паставяць у Польшчу больш за 100 мільярдаў кубічных мэтраў прыроднага газу. Канцэрн PGNiG падпісаў пагадненьне з амэрыканскімі кампаніямі Port Arthur LNG i Venture Global LNG. Гэтыя кампаніі будуюць у Мэксыканскім заліве тэрміналы кандэнсацыі прыроднага газу, якія будуць здадзеныя ў эксплёатацыю ў 2022-2023 гадах. У гэтыя гады польскі канцэрн пачне купляць 5,5 мільярда тон прыроднага газу.

„Гэта амаль траціна цяперашніх патрэбаў краіны”, - нагадаў старшыня нафтагазавага канцэрну Пётр Возьняк (Piotr Woźniak). Паводле яго, дзякуючы пагадненьням з амэрыканцамі Польшча зможа адмовіцца ад супрацоўніцтва з расейскім „Газпрамам”.

Старшыня PGNiG паведаміў, што праз 5 гадоў Польшча будзе выкарыстоўваць тры крыніцы прыроднага газу - уласныя радовішчы, звадкаваны прыродны газ з ЗША й газ з нарвэскіх радовішчаў, пастаўлены пры дапамозе Балтыйскай трубы (Baltic Pipe).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт