Мальта пагадзілася прыняць карабель «Lifeline» з мігрантамі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        26.06.2018 15:51
                    
                    У сваю чаргу, урад Італіі абавязаўся прыняць частку ўцекачоў з караблю «Lifeline» на сваю тэрыторыю.
                
Карабель «Lifeline» PAP/EPA/Felix Weiss / HANDOUT
                     
Мальта пагадзілася прыняць карабель «Lifeline» з мігрантамі
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ. На борце караблю «Lifeline», які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі, знаходзіцца больш за 200 мігрантаў. Спрэчка паміж Італіяй і Мальтай на конт таго, хто павінен прыняць карабель з мігрантамі цягнулася на працягу 5 дзён.
Прэмʼер Італіі паведаміў, што ў тэлефоннай размове са сваім мальтыйскім калегам Джозэфам Мускатам, была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што карабель прыбудзе ў Мальту. У сваю чаргу, урад Італіі абавязаўся прыняць частку ўцекачоў з караблю «Lifeline» на сваю тэрыторыю.
Міністар унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні заявіў, што няўрадавыя арганізацыі, падбіраючы мігрантаў у Міжземнаморʼі і дастаўляючы іх на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу, спрыяюць росквіту бандаў, якія займаюцца нелегальным транспартам уцекачоў у Эўропу.
эж
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ. На борце караблю «Lifeline», які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі, знаходзіцца больш за 200 мігрантаў. Спрэчка паміж Італіяй і Мальтай на конт таго, хто павінен прыняць карабель з мігрантамі, цягнулася на працягу 5 дзён.