Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнік Навальнага папрасіў палітычнага прытулку ў Швэцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 14:11
Дзьмітрый Ціткоў быў адным з арганізатараў антыпуцінскіх дэманстрацый.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнік Навальнага папрасіў палітычнага прытулку ў Швэцыі
Дзьмітрый Ціткоў быў адным з арганізатараў антыпуцінскіх дэманстрацый.
Дарадчык і блізкі супрацоўнік лідара расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага пакінуў Расею. Дзьмітрый Ціткоў папрасіў палітычнага прытулку ў Швэцыі. Ён паясьніў, што асьцерагаецца арышту ў Расеі.
Гэта ня першы гэткі выпадак, што апазыцыянэры пакідаюць Расею. Часьцей за ўсё яны прымаюць такое рашэньне, баючыся арышту, суду й прысуду шматгадовага пазбаўленьня волі.
Дзьмітрый Ціткоў быў адным з арганізатараў антыпуцінскіх дэманстрацый. Яго неаднаразова затрымлівала паліцыя. Дзьмітрый Ціткоў зьехаў у Швэцыю, дзе ён атрымаў дазвол на знаходжаньне й працу. Цяпер ён вырашыў прасіць палітычнага прытулку ў гэтай краіне.
У той жа час, суд у Маскве павінен вырашыць, ці прадоўжыць тэрмін спыненьня выкананьня пакараньня Аляксеем Навальным.
Лідар расейскай апазыцыі быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі за фінансавыя махінацыі. Суд умоўна адтэрмінаваў выкананьне пакараньня. Аднак цяпер турэмная служба патрабуе не прадаўжаць адтэрміноўкі й тлумачыць гэта тым, што Аляксей Навальны парушае закон, арганізоўваючы незаконныя дэманстрацыі.
аз

Дарадчык і блізкі супрацоўнік лідара расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага пакінуў Расею. Дзьмітрый Ціткоў папрасіў палітычнага прытулку ў Швэцыі. Ён паясьніў, што асьцерагаецца арышту ў Расеі.

Гэта ня першы выпадак, калі апазыцыянэры пакідаюць Расею. Часьцей за ўсё яны прымаюць такое рашэньне, баючыся арышту, суду й прысуду шматгадовага пазбаўленьня волі.

Дзьмітрый Ціткоў быў адным з арганізатараў антыпуцінскіх дэманстрацый. Яго неаднаразова затрымлівала паліцыя. Дзьмітрый Ціткоў зьехаў у Швэцыю, дзе ён атрымаў дазвол на знаходжаньне й працу. Цяпер ён вырашыў прасіць палітычнага прытулку ў гэтай краіне.

У той жа час, суд у Маскве павінен вырашыць, ці прадоўжыць тэрмін спыненьня выкананьня пакараньня Аляксеем Навальным.

Лідар расейскай апазыцыі быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі за фінансавыя махінацыі. Суд умоўна адтэрмінаваў выкананьне пакараньня. Аднак цяпер турэмная служба патрабуе не прадаўжаць адтэрміноўкі й тлумачыць гэта тым, што Аляксей Навальны парушае закон, арганізоўваючы незаконныя дэманстрацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт