Маравецкі: Афрыка патрабуе пляну Маршала
Паводле кіраўніка польскага ўраду, трэба выдзяляць больш сродкаў на праграмы дапамогі ў Паўночнай Афрыцы.
Прэм’ер Польшчы заклікае да стварэньня пляна Маршала для Афрыкі. Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki), які прыняу ўдзел у заканчэньні навучальнага году ў Эўрапейскім калегіюме ў варшаўскім раёне Натолін заявіў, што плян па ўзоры таго, які амэрыканцы падрыхтавалі для краінаў з-за жалезнай заслонай пасьля Другой сусьветнай вайны, быў бы станоўчым адказам на праблему міграцыі.
„У Афрыцы жыве больш за 1 мільярд людзей. Колькі імігрантаў мы можам прыняць? Мільён? 10 мільёнаў? 100 мільёнаў?”, - пытаў кіраўнік польскага ўраду.
Таму, паводле яго, Афрыцы неабходнае нешта накшталт пляна Маршала. Трэба таксама ўмацоўваць зьнешнія межы Эўразьвязу й выдзяляць больш сродкаў на праграмы ў Паўночнай Афрыцы, якія дазволяць абмежаваць кантрабанду людзей.
Прэм'ер Маравецкі ня выключыў, што Польшча павялічыць выдаткі на Ініцыятыву эканамічнага ўмацаваньня, то бок фонд для Лібіі й Сырыі.
„Калі Брусэль гэтага запатрабуе я гатовы гэта зрабіць неадкладна”, - заявіў кіраўнік польскага ўраду.
У дэбатах у Эўрапейскім калегіюме ў Нтоліне прыняў удзел таксама сьпікер нямецкага Бундэстагу Вольфганг Шойбле.
Паводле яго, адкрытыя межы Эўразьвязу – гэта важнае дасягненьне, якое павінна быць захаванае.
„Аднак у глябалізаваным сьвеце XXI стагодзьдзя праблема міграцыі застаецца адной з самых вялікіх праблем для стабільнасьці, якую Эўропа павінна вырашыць”, - сказаў сьпікер Бундэстага.
аз
Прэм’ер Польшчы заклікае да стварэньня пляна Маршала для Афрыкі. Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki), які прыняу ўдзел у заканчэньні навучальнага году ў Эўрапейскім калегіюме ў варшаўскім раёне Натолін заявіў, што плян па ўзоры таго, які амэрыканцы падрыхтавалі для краінаў за жалезнай заслонай пасьля Другой сусьветнай вайны, быў бы станоўчым адказам на праблему міграцыі.
„У Афрыцы жыве больш за 1 мільярд людзей. Колькі імігрантаў мы можам прыняць? Мільён? 10 мільёнаў? 100 мільёнаў?”, - пытаў кіраўнік польскага ўраду.
Таму, паводле яго, Афрыцы неабходнае нешта накшталт пляна Маршала. Трэба таксама ўмацоўваць зьнешнія межы Эўразьвязу й выдзяляць больш сродкаў на праграмы ў Паўночнай Афрыцы, якія дазволяць абмежаваць кантрабанду людзей.
Прэм'ер Маравецкі ня выключыў, што Польшча павялічыць выдаткі на Ініцыятыву эканамічнага ўмацаваньня, то бок фонд для Лібіі й Сырыі. „Калі Брусэль гэтага запатрабуе, я гатовы гэта зрабіць неадкладна”, - заявіў кіраўнік польскага ўраду.
У дэбатах у Эўрапейскім калегіюме ў Натоліне прыняў удзел таксама сьпікер нямецкага Бундэстагу Вольфганг Шойбле.