Logo Polskiego Radia
Print

ЗША перадалі Турцыі першы зьнішчальнік F-35

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2018 08:57
Урачыстая цырымонія прайшла ў Форт-Уэрце ў штаце Тэхас.
Myśliwiec F-35Myśliwiec F-35pixabay.com/Public Domain CC0

ЗША перадалі Турцыі першы зьнішчальнік F-35
Амэрыканская кампанія Lockheed Martin перадала прадстаўнікам ВПС Турцыі першыя шматмэтавыя зьнішчальнікі F-35.
Урачыстая цырымонія прайшла ў Форт-Уэрце, штат Тэхас. Трансьляцыя мерапрыемствы вялася ў YouTube.
Цяпер два ўдарныя самалёты накіруюцца на базу Люк у штаце Арызона, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку турэцкія лётчыкі. Згодна з дамоўленасьцямі, Анкара павінна атрымаць больш за 100 машын пятага пакаленьня.
Турцыя ўдзельнічае ў стварэньні зьнішчальніка пятага пакаленьня разам зь яшчэ васьмю краінамі. Яе ўклад у распрацоўку павінен скласьці каля 11 млрд даляраў. Зь іх Анкара ўклала ў праект ужо каля 800 млн даляраў.
Адносіны Анкары й Вашынгтона пагоршыліся пасьля таго, як у сьнежні мінулага году Турцыя й Расея падпісалі крэдытнае пагадненьне па С-400.

риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт