Дзяржава абяцае дапамагчы польскім сялянам у засушлівых раёнах
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.06.2018 10:12
                    
                    Каля 4 млн га з 14 млн га усяго зямельнага фонду краіны ў рознай ступені закранутыя засухай.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Дзяржава абяцае дапамагчы польскім сялянам у засушлівых раёнах
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад распачне неабходныя меры для аказаньня дапамогі сялянам, якія пацярпелі ад засухі. Паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы, каля 4 млн га з 14 млн га усяго зямельнага фонду краіны ў рознай ступені закранутыя засухай.
«Мы не пакінем аграрыяў зь іх праблемамі, будзем прымаць і ўводзіць у жыцьцё неабходныя рашэньні. Урад паінфармаваны аб наступствах засухі ў сельскай гаспадарцы», – заявіў прэмʼер Маравецкі.
У бліжэйшыя дні Мінсельгас прадставіць пакет падтрымкі для польскіх фэрмэраў. У прыватнасьці, будзе прапанавана прадастаўленьне пацярпелым ільготных крэдытаў або частковае скарачэньне сельскагаспадарчага падатку ў раёнах, ахопленых засухай.

вс