Logo Polskiego Radia
Print

Вярнуць грошы па сыстэме Tax Free цяпер можна ў менскім аэрапорце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2018 08:47
У Беларусі зараз налічваецца больш за 400 крам, якія прадастаўляюць замежнікам магчымасьць набыцьця тавараў па гэтай сыстэме.
 Нацыянальны аэрапорт «Менск» Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0

Вярнуць грошы па сыстэме Tax Free цяпер можна ў менскім аэрапорце
Грошы па сыстэме Tax Free зараз можна вярнуць і ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». У прэс-службе аэрапорта паведамілі аб адкрыцьці адпаведнага пункта вяртаньня наяўных грашовых сродкаў за пакупкі па сыстэме Tax Free.
Новы пункт вяртаньня грошай па сыстэме Tax Free знаходзіцца ў зоне працы крам Duty Free заляў вылету 2-3 на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу.
Мэханізм вяртаньня грамадзянам Tax Free за набытыя тавары прымяняецца ў многіх краінах сьвету. І гэта, як адзначаюць у аэрапорце, спрыяе павышэньню прывабнасьці гандлю й разьвіцьцю турызму. У Беларусі зараз налічваецца больш за 400 крам, якія прадастаўляюць замежнікам магчымасьць набыцьця тавараў па гэтай сыстэме.
Адным з найбуйнейшых пунктаў афармленьня вывазу тавараў зьяўляецца Нацыянальны аэрапорт «Менск», у якім афармляецца больш за 50% выпадкаў вяртаньня ПДВ.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт