Logo Polskiego Radia
Print

Фотарэпарцёры злавілі польскую прэзыдэнцкую пару на ласкавых жэстах (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 08:57
Цяперашняя прэзыдэнцкая пара пазнаёмілася на пачатку 1990 гадоў на прыватнай вечарыне ў кватэры сяброў.

Польскім фотарэпарцёрам удалося зьняць ласкавыя адносіны паміж прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і яго жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. На здымках бачна, як пры нагодзе аднаго зь мерапрыемстваў Першая лэдзі чульліва корміць галаву дзяржавы.

Здымкі праглядзелі ў інтэрнэце тысячу разоў, іх апублікавалі шматлікія польскі СМІ.

Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр (абодва 1972 году нараджэньня) паходзяць з Кракава. Ён родам з прафэсарскай сям’і, бацька Агаты – вядомы польскі паэт Юліян Корнхаўзэр.

Цяперашняя прэзыдэнцкая пара пазнаёмілася на пачатку 1990 гадоў на прыватнай вечарыне ў кватэры сяброў. Пажаніліся яны ў 1994 годзе. У 1995 годзе ў сям’і Дудаў нарадзілася дачка Кінга.

вс

фота: Grzegorz Jakubowski/Kancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт