Logo Polskiego Radia
Print

«Пілсудскі больш цікавіўся Ўкраінай, таму што «моцы за беларусамі ня бачыў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 10:12
  • Познань.mp3
«Залішні беларускі нацыяналізм перашкодзіў аб’яднацца з суседзямі супраць аднаго вялікага ворага».
Карціна "Маршал Юзаф Пілсудскі конна на Каштанцы" Войцеха Косака, 1928 г.Карціна "Маршал Юзаф Пілсудскі конна на Каштанцы" Войцеха Косака, 1928 г.wikimedia commons/public domain

У заходнепольскім горадзе Познань прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная тэме Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарам гістарычнага форуму быў Познаньскі ўнівэрсытэт імя Адама Міцкевіча. Гэта ўжо другая сустрэча ў Познані, прысьвечаная тэме Беларусі – на першай гаварылі пра спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Адным зь беларускіх удзельнікаў канфэрэнцыі быў кандыдат гістарычных навук, спэцыяліст па гісторыі ХХ стагодзьдзя, у тым ліку гісторыі польска-беларускіх адносін, Ігар Мельнікаў.
Паводле суразмоўцы, 1918 год быў годам, калі незалежнасьць атрымалі многія краіны, у тым ліку 11 лістапада – Польшча. Ігар Мельнікаў паведаміў, што ўдзельнікі сустрэчы хацелі навукоўцам і перш за ўсё студэнтам Познаньскага ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча наблізіць тэму БНР і расказаць, «што гэта быў за фэномэн».
Спэцыяліст лічыць, што беларускія палітыкі часоў БНР не змаглі дамовіцца з палякамі, таму што ў «беларускіх эліт існаваў антыпольскі антаганізм». Паводле меркаваньня Мельнікава, «залішні беларускі нацыяналізм перашкодзіў аб’яднацца з суседзямі супраць аднаго вялікага ворага».
На фоне Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца гісторыя створанага ў Бабруйску Першага польскага корпусу, часткі якога пазьней змагаліся за незалежнасьць Вялікапольшчы – рэгіёну, цэнтрам якога зьяўляецца менавіта Познань. Дарэчы, нядаўна выйшла кніга «Забыты корпус» Ігара Мельнікава, прысьвечаная гісторыі стварэньня корпусу ў кантэксьце БНР.
Чаму ўжё ж такі БНР не сфармавалася як сапраўды незалежная дзяржава й праіснавала вельмі кароткі час? Можа ангажаванасьць тых жа самых палякаў у беларускі дзяржаўны праект была недастатковай? Хоць, зь іншага боку, у той час палякі самі мелі вялізныя праблемы са сваёй дзяржаўнасьцю.
«Беларусам варта зразумець, што ніхто ня вырашыць беларускія праблемы акрамя саміх беларусаў», – кажа ў інтэрвію Ігар Мельнікаў. Пры гэтым спэцыяліст зьвяртае ўвагу на тое, што Юзэф Пілсудскі больш цікавіўся ўкраінскай праблематыкай, таму што «моцы за беларусамі ня бачыў».
поўнае інтэрвію зь гісторыкам – слухайце далучаны гукавы файл
размаўляў Валеры Саўко

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт