За год даходы польскіх сялян вырасьлі на 100 эўра на чалавека
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.06.2018 11:07
Даходы ў польскай сельскай гаспадарцы расьлі хутчэй, чым ва ўсіх астатніх галінах эканомікі.
pixabay.com/Public Domain CC0
За апошні год даходы прыватных прадпрымальнікаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, расьлі хутчэй, чым ва ўсіх астатніх галінах эканомікі, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.
У 2017 годзе ў сем'ях польскіх аграрыяў даход на аднаго чалавека склаў у сярэднім 1576 злотых (каля 370 эўра). У параўнаньні з 2016 годам яны вырасьлі на 37% – амаль на 100 эўра. Паводле спэцыялістаў, прычынай росту стала павышэньне рэнтабэльнасьці сельгасвытворчасьці, у сувязі з чым у сялянскіх гаспадарках даходы вырасьлі нават на 50%. Акрамя таго, у мінулым годзе значна павялічылася вытворчасьць і збыт збожжавых культур, малака, сьвініны, ялавічыны й яек, пры гэтым вырасьлі цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю.
У краінах Эўрапейскага Зьвязу кожны фэрмэр атрымлівае датацыі на сельгасвытворчасьць, якія зьяўляюцца значнай фінансавай дапамогай для сялян.
За апошні год даходы прыватных прадпрымальнікаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, расьлі хутчэй, чым ва ўсіх астатніх галінах эканомікі, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.
У 2017 годзе ў сем'ях польскіх аграрыяў даход на аднаго чалавека склаў у сярэднім 1576 злотых (каля 370 эўра). У параўнаньні з 2016 годам яны вырасьлі на 37% – амаль на 100 эўра.
Паводле спэцыялістаў, прычынай росту стала павышэньне рэнтабэльнасьці сельгасвытворчасьці, у сувязі з чым у сялянскіх гаспадарках даходы вырасьлі нават на 50%. Акрамя таго, у мінулым годзе значна павялічылася вытворчасьць і збыт збожжавых культур, малака, сьвініны, ялавічыны й яек, пры гэтым вырасьлі цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю.
У краінах Эўрапейскага Зьвязу кожны фэрмэр атрымлівае датацыі на сельгасвытворчасьць, якія зьяўляюцца значнай фінансавай дапамогай для сялян.
вс