Logo Polskiego Radia
Print

Вясковыя музыкі — апошнія з магіканаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2018 07:06
  • Міхаіл Бараноўскі - вясковы музыка з Лельчыцкага раёну..mp3
Дзядзька Міхась, моцна трымаючы ў руках стары гармонік, ахвотна пагадзіўся падзяліцца з намі сваёй творчасьцю.
Міхаіл Бараноўскі з праўнукамМіхаіл Бараноўскі з праўнукамradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Няўмольна зьнікае беларуская вёска, а разам зь ёй у нябыт сыходзіць, колісь разнастайная, музычная спадчына беларускага народу. У глыбіні Палесься ў вёсцы Сініцкае Поле Лельчыцкага раёну, нягледзячы на сталы ўзрост, пацяшаць аднавяскоўцаў працягвае сапраўдны народны музыка Міхаіл Бараноўскі.
У сярэдзіне мінулага стагодзьдзя ў Беларусі распачалася няўхільная ўрбанізацыя, разам зь ёй русыфікацыя Беларусаў прыдбала ўсёахопны маштаб.
Яшчэ ў нядаўнім мінулым кожнае сьвята беларусаў не абыходзілася без музыкальнага суправаджэньня. На працягу ўсяго жыцьця беларуса атачала музыка. Народныя музыкі былі неабходнаю часткаю кожнае вясковае ўрачыстасьці, у тым ліку абавязковымі ўдзельнікамі пахавальнай трызны.
Зараза жа традыцыя народных гуляньняў зьнікае разам зь яе аўтэнтычнымі носьбітамі. Аднак дзе ні дзе яшчэ ёсьць магчымасьць сустрэць сапраўднага вясковага музыку. Старажыл вёскі Сініцкае Поле Міхаіл Бараноўскі акурат адпавядае гэтаму рэдкаму статусу.
Дзядзька Міхась, моцна трымаючы ў руках стары гармонік, ахвотна пагадзіўся падзяліцца з намі сваёй творчасьцю. (грае музыка)
Міхаіл Бараноўскі: Цяжкая была жытка. Торф капаем уручную, гуртуем і ўсё рукамі. Так цяпер ня робяць! Такая разьвітая тэхніка, зараз людзям лёгенька жывецца. У калхозе двума канямі акучвалі 60 гектараў бульбы, а жанкі тое полюць. Брыгадзір напіша нарад, а нам выпаўняць.
Плацілі абы як! За ўвесь год зараблялі дзьвесьце кіляграм зернявых. Нібы зарабіў дзьвесьце, а пад канец года выдавалі сто. От така праца була, браце! (працягвае граць)
Фальклёр зьяўляецца калектыўнай творчасьцю ўсяго народа. Народная творчасьць, у тым ліку музычная, назапашвалася вякамі і перадавалася скрозь пакаленьні. Дзядзька Міхась, як сапраўдны вясковы музыка, самастойна спазнаў музыку і навучыўся граць на гармоніку, а таксама вырабляць некаторыя музычныя інструмэнты. (грае музыка)
Міхаіл Бараноўскі: Гэты барабан я зрабіў сам з таго што було пад рукою. Выкарыстаў запчасткі з сельскагаспадарчай тэхнікі, нямецкія гільзы. Сам усё разгінаў, загінаў і заклёпваў.
Хлопцы мне скралі пару цялят, што пападалі. Са скруых маладых цялят самы добры барабан будзе. Я тую скуру абрабіў і нацягнуў на барабан. (…) (працягвае граць)
Пакаленьне Міхаіла Мартынавіча спазнала ўсе жахі савецкай калектывізацыі, а таксама перажыла ліхалецьця Другой сусьветнай вайны. Магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму, нашыя дзяды й прадзеды разумелі сапраўдную вартасьць радасьці жыцьця.
Эдуард Жолуд
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Няўмольна зьнікае беларуская вёска, а разам зь ёй у нябыт сыходзіць, колісь разнастайная, музычная спадчына беларускага народу. У глыбіні Палесься ў вёсцы Сініцкае Поле Лельчыцкага раёну, нягледзячы на сталы ўзрост, пацяшаць аднавяскоўцаў працягвае сапраўдны народны музыка Міхаіл Бараноўскі.

У сярэдзіне мінулага стагодзьдзя ў Беларусі распачалася няўхільная ўрбанізацыя, разам зь ёй русыфікацыя Беларусаў прыдбала ўсёахопны маштаб. Яшчэ ў нядаўнім мінулым кожнае сьвята беларусаў не абыходзілася без музыкальнага суправаджэньня.

Пакінутая
Пакінутая хата ў вёсцы Буйнавічы Лельчыцкага раёну

На працягу ўсяго жыцьця беларуса атачала музыка. Народныя музыкі былі неабходнаю часткаю кожнае вясковае ўрачыстасьці, у тым ліку абавязковымі ўдзельнікамі пахавальнай трызны. Зараза жа традыцыя народных гуляньняў зьнікае разам зь яе аўтэнтычнымі носьбітамі.

Могілкі
Могілкі ў вёсцы Вужынец Калінкавіцкага раёну

Аднак, дзе ні дзе яшчэ ёсьць магчымасьць сустрэць сапраўднага вясковага музыку. Старажыл вёскі Сініцкае Поле Міхаіл Бараноўскі акурат адпавядае гэтаму рэдкаму статусу. Дзядзька Міхась, моцна трымаючы ў руках стары гармонік, ахвотна пагадзіўся падзяліцца з намі сваёй творчасьцю. (грае музыка)

Міхаіл Бараноўскі: Цяжкая была жытка. Торф капаем уручную, гуртуем і ўсё рукамі. Так цяпер ня робяць! Такая разьвітая тэхніка, зараз людзям лёгенька жывецца. У калхозе двума канямі акучвалі 60 гектараў бульбы, а жанкі тое полюць. Брыгадзір напіша нарад, а нам выпаўняць.

Плацілі абы як! За ўвесь год зараблялі дзьвесьце кіляграм зернявых. Нібы зарабіў дзьвесьце, а пад канец года выдавалі сто. От така праца була, браце! (працягвае граць)

Фальклёр зьяўляецца калектыўнай творчасьцю ўсяго народа. Народная творчасьць, у тым ліку музычная, назапашвалася вякамі і перадавалася скрозь пакаленьні. Дзядзька Міхась, як сапраўдны вясковы музыка, самастойна спазнаў музыку і навучыўся граць на гармоніку, а таксама вырабляць некаторыя музычныя інструмэнты. (грае музыка)

Міхаіл Бараноўскі: Гэты барабан я зрабіў сам з таго што було пад рукою. Выкарыстаў запчасткі з сельскагаспадарчай тэхнікі, нямецкія гільзы. Сам усё разгінаў, загінаў і заклёпваў.Хлопцы мне скралі пару цялят, што пападалі. Са скруых маладых цялят самы добры барабан будзе. (…) Я тую скуру абрабіў і нацягнуў на барабан. (працягвае граць)

/

Пакаленьне Міхаіла Мартынавіча спазнала ўсе жахі савецкай калектывізацыі, а таксама перажыла ліхалецьця Другой сусьветнай вайны. Магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму, нашыя дзяды й прадзеды разумелі сапраўдную вартасьць радасьці жыцьця.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт