15 чэрвеня 1934 году ў самым цэнтры Варшавы на вуліцы Фоксаль быў застрэлены віцэ-прэм'ер, міністар унутраных спраў Польшчы палкоўнік Браніслаў Перацкі. Яму было ўсяго 39 гадоў. Сьмерць Перацкага, аднаго зь міністраў, якому неабмежавана давяраў кіраўнік дзяржавы Юзэф Пілсудзкі, стала асноўнай прычынай стварэньня Бяроза-Картускага канцлягеру.
Злачынца стрэліў у віцэ-прэмʼера тры разы ў патыліцу ў момант, калі палітык уваходзіў у будынак. Нягледзячы на пагоню, забойцы затрымаць не ўдалося. Браніслаў Перацкі памёр не адразу, а ў шпіталі, куды яго хутка даставілі.
Пра постаць палкоўніка Перацкага распавядае гісторык Рафал Хабельскі.
Гісторык Рафал Хабельскі: Сёньня гэтая гістарычная постаць перш за ўсё асацыюецца з пакушэньнем. Але пра Перацкага варта памятаць хоць бы таму, што ён быў адным з найбольш дынамічных дзеячаў лягеру Пілсудзкага, які рабіў хуткую кар’еру пасьля перавароту Пілсудзкага ў маі 1926 году. Ён быў маладым палітыкам – нарадзіўся ў 1895 годзе. У вялікую палітыку ён трапіў менавіта пасьля перавароту. У 1928 годзе Перацкі становіцца намесьнікам начальніка Генштабу Войска Польскага, а ў 1929 годзе – намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Ён быў рашучым палітыкам, не вагаўся прымаць цяжкія рашэньні, дзякуючы чаму стаў адным зь любімцаў Юзэфа Пілсудзкага.
У яго было таксама нямала крытыкаў, у тым ліку ў палітычным лягеры Пілсудзкага. Многія яго крытыкавалі за празьмерна жорсткую палітыку, у тым ліку ў адносінах да нацыянальных меншасьцяў. Некаторыя яго падначаленыя сьцьвярджалі, што Браніслаў Перацкі ў якасьці ўзору вырашэньня палітычных пытаньняў прыводзіў Бэніта Мусаліні. Перацкі быў адным з палітыкаў, якія лічылі, што пры дасягненьні мэтаў дзяржава павінна выкарыстоўваць усе даступныя сродкі.
Вельмі хутка стала вядома, хто страляў: замах арганізавалі ўкраінскія нацыяналісты як помсту за палітыку Перацкага адносна шматлікай украінскай нацменшасьці. Кіраваў замахам непасрэдна Сьцяпан Бандэра – галава Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).
Праз два дні пасьля забойства палкоўніка Перацкага прэзыдэнт Польшчы Ігнацы Масьціскі падпісаў указ «Аб грамадзянах, якія пагражаюць бясьпецы, міру й грамадзкаму парадку». На яго моцы цягам некалькіх тыдняў у Бярозе-Картускай на беларускім Палесьсі быў створаны лягер для палітычных вязьняў. У Бярозу людзі накіроўваліся на падставе адміністрацыйнага рашэньня, без вэрдыкту суда. Першапачаткова ў лягеры сядзелі толькі палітычныя вязьні, пазьней туды пачалі накіроўваць таксама небясьпечных крымінальнікаў. Пасьля сьмерці Перацкага ў лягер было накіравана каля 600 чалавек. Агулам празь Бярозу прайшло каля 8 тыс. чалавек. Лягер спыніў існаваньне ў 1939 годзе, калі на польскую тэрыторыю ўвайшла Чырвоная армія.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
15 чэрвеня 1934 году ў самым цэнтры Варшавы на вуліцы Фоксаль быў застрэлены віцэ-прэм'ер, міністар унутраных спраў Польшчы палкоўнік Браніслаў Перацкі. Яму было ўсяго 39 гадоў. Сьмерць Перацкага, аднаго зь міністраў, якому неабмежавана давяраў кіраўнік дзяржавы Юзэф Пілсудзкі, стала асноўнай прычынай стварэньня Бяроза-Картускага канцлягеру.
Злачынца стрэліў у віцэ-прэмʼера тры разы ў патыліцу ў момант, калі палітык уваходзіў у будынак. Нягледзячы на пагоню, забойцы затрымаць не ўдалося. Браніслаў Перацкі памёр не адразу, а ў шпіталі, куды яго хутка даставілі.
Пра постаць палкоўніка Перацкага распавядае гісторык Рафал Хабельскі.
Рафал Хабельскі: Сёньня гэтая гістарычная постаць перш за ўсё асацыюецца з пакушэньнем. Але пра Перацкага варта памятаць хоць бы таму, што ён быў адным з найбольш дынамічных дзеячаў лягеру Пілсудзкага, які рабіў хуткую кар’еру пасьля перавароту Пілсудзкага ў маі 1926 году. Ён быў маладым палітыкам – нарадзіўся ў 1895 годзе. У вялікую палітыку ён трапіў менавіта пасьля перавароту.
У 1928 годзе Перацкі становіцца намесьнікам начальніка Генштабу Войска Польскага, а ў 1929 годзе – намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Ён быў рашучым палітыкам, не вагаўся прымаць цяжкія рашэньні, дзякуючы чаму стаў адным зь любімцаў Юзэфа Пілсудзкага.
У яго было таксама нямала крытыкаў, у тым ліку ў палітычным лягеры Пілсудзкага. Многія яго крытыкавалі за празьмерна жорсткую палітыку, у тым ліку ў адносінах да нацыянальных меншасьцяў. Некаторыя яго падначаленыя сьцьвярджалі, што Браніслаў Перацкі ў якасьці ўзору вырашэньня палітычных пытаньняў прыводзіў Бэніта Мусаліні. Перацкі быў адным з палітыкаў, якія лічылі, што пры дасягненьні мэтаў дзяржава павінна выкарыстоўваць усе даступныя сродкі.
Вельмі хутка стала вядома, хто страляў: замах арганізавалі ўкраінскія нацыяналісты як помсту за палітыку Перацкага адносна шматлікай украінскай нацменшасьці. Кіраваў замахам непасрэдна Сьцяпан Бандэра – галава Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).
Фота Кабінэту міністраў Польшчы з маршалам Юзэфам Пілсудзкім, Браніслаў Перацкі стаіць чацьвёрты зьлева/Public Domain CC0
Праз два дні пасьля забойства палкоўніка Перацкага прэзыдэнт Польшчы Ігнацы Масьціскі падпісаў указ «Аб грамадзянах, якія пагражаюць бясьпецы, міру й грамадзкаму парадку». На яго моцы цягам некалькіх тыдняў у Бярозе-Картускай на беларускім Палесьсі быў створаны лягер для палітычных вязьняў. У Бярозу людзі накіроўваліся на падставе адміністрацыйнага рашэньня, без вэрдыкту суда.
Дом на вуліцы Фоксаль, 3 у Варшаве, ля якога быў застрэлены палкоўнік/Public Domain CC0
Першапачаткова ў лягеры сядзелі толькі палітычныя вязьні, пазьней туды пачалі накіроўваць таксама небясьпечных крымінальнікаў. Пасьля сьмерці Перацкага ў лягер было накіравана каля 600 чалавек. Агулам празь Бярозу прайшло каля 8 тыс. чалавек. Лягер спыніў існаваньне ў 1939 годзе, калі на польскую тэрыторыю ўвайшла Чырвоная армія.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
Пахаваньне Браніслава Перацкага ў Варшаве/Public Domain CC0