ФРГ не выканае абавязацельстваў перад NATO аб падвышэньні выдаткаў на абарону
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
15.06.2018 17:04
Мэркель абвясьціла аб тым, што выдаткі на абарону ў Германіі да 2024 года вырастуць да ўзроўню 1,5 % ВУП.
Енс Стольтэнбэрг і Ангела МэркельPAP/EPA/CLEMENS BILAN
ФРГ не выканае абавязацельства перад NATO аб падвышэньні выдаткаў на абарону
Нямеччына ня зможа да 2025 года павялічыць выдаткі на абарону да ўзроўню 2% валавога ўнутранага прадукту, аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель у Бэрліне на сустрэчы з генэральным сакратаром NATO Енсам Стольтэнбэргам.
Адначасова, кіраўнік нямецкага ўрада заявіла, што яе краіна па-ранейшаму сур'ёзна ставіцца да абавязацельства перад блёкам NATO вылучыць па меншай меры 2 адсоткі на абарончыя патрэбы краіны.
Меркэль абвясьціла аб тым, што выдаткі на абарону ў Германіі да 2024 года вырастуць да ўзроўню 1,5 % ВУП.
Нагадае, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў краіны NATO, у тым ліку Нямеччыну, за невыкананьне фінансавых вымаганьня Паўночнаатлянтычнага альянсу. Сярод 29 краінаў-чальцоў блёку, толькі Грэцыя, Вялікабрытанія, Эстонія і ЗША падвысілі свае выдаткі на абарону да неабходнага ўзроўню.
эж
Нямеччына ня зможа да 2025 года павялічыць выдаткі на абарону да ўзроўню 2% валавога ўнутранага прадукту, аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Ангела Мэркель у Бэрліне падчас сустрэчы з генэральным сакратаром NATO Енсам Стольтэнбэргам.
Адначасова, кіраўнік нямецкага ўрада заявіла, што яе краіна па-ранейшаму сур'ёзна ставіцца да абавязацельства перад блёкам NATO вылучыць па меншай меры 2% на абарончыя патрэбы краіны. Мэркель абвясьціла аб тым, што выдаткі на абарону ў Германіі да 2024 года вырастуць да ўзроўню 1,5 % ВУП.
Нагадаем, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў краіны NATO, у тым ліку Нямеччыну, за невыкананьне фінансавых вымаганьняў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Сярод 29 краінаў-чальцоў блёку, толькі Грэцыя, Вялікабрытанія, Эстонія і ЗША падвысілі свае выдаткі на абарону да неабходнага ўзроўню.
эж