На ўсходзе Украіны адбываюцца баі ўздоўж усёй лініі разьмежаваньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        15.06.2018 11:13
                    
                                 
                
                
                    Падчас абвастрэньня былі забітыя 2 ўкраінскія вайскоўцы, а таксама 6 атрымалі раненьні.
                
                
                    
                        
ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         На працягу мінулых содняў тэрарыстычныя фармаваньні так званых ЛНР і ДНР 33 разы прыцэльна абстралялі пазыцыі Узброеных сіл Украіны, паведамляецца ў прэс-цэнтры Апэрацыі аб'яднаных сіл.
14 чэрвеня працягваліся інтэнсіўныя баявыя дзеяньні. З 33 абстрэлаў пазыцый украінскіх вайскоўцаў, 15 былі зьдзейсьненыя забароненымі згодна з Менскімі пагадненьнямі мінамётамі калібраў 120 і 82 мм, а таксама 5 разоў артылерыяй калібру 122 мм.
На луганскім накірунку баі не спыняюцца паблізу пасёлкаў Новаташкоўскае й Арэхава. На горлаўскім накірунку агнявыя сутыкненьні адбываюцца паблізу населеных пунктаў Траецкае, Луганскае й Паўднёвае. На Данецкам кірунку – у раёнах населеных пунктаў Аўдзееўка, Опытнэ, Багданаўка, таксама баі працягваюцца і на марыўпальскім накірунку.
«Падразьдзяленьні Абʼяднаных сіл надзейна ўтрымліваюць рубяжы, даюць годны адпор ворагу і ўжо прымусілі яго спыніць правакацыйныя абстрэлы», – паведамляюць украінскія вайскоўцы.
Падчас чарговага абвастрэньня былі забітыя 2 украінскія вайскоўцы, а таксама 6 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Па дадзеных украінскай выведкі,  было зьнішчана 12 прарасейскіх тэрарыстаў.
паводле pravda.com.ua/эж