Польскі ўрад прапануе павысіць мінімалку да 520 эўра
Меркаваньні прафсаюзаў і працадаўцаў па гэтай справе розныя.
Польскі ўрад прапануе, каб у наступным годзе мінімальная заработная плата складала 2220 злотых (амаль 520 эўра), то бок на 120 злотых (28 эўра) больш, чым цяпер. У сваю чаргу пагадзінная стаўка, паводле ўраду, павінна вырасьці да 14,5 злотага (3 эўра 40 эўрацэнтаў).
Паводле віцэ-міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марціна Зелянецкага (Marcin Zieleniecki), прапану ўраду цяпер разгледзіць Рада сацыяльнага дыялёгу. Толькі пасьля абмеркаваньня на форуме рады будзе вызначаны канчатковы ўзровень мінімалкі на будучы год.
Тым часам члены рады маюць розныя меркаваньні па гэтым пытаньні. Прадстаўнікі прафсаюзаў хочуць, каб пасьля павышэньня мінімальная заработная плата складала палову сярэдняй заработнай платы па краіне. У той жа час працадаўцы пераконваюць, што рост мінімалкі не павінен перавышаць вызначаных законам 117 злотых (амаль 27,5 эўра).
аз
Польскі ўрад прапануе, каб у наступным годзе мінімальная заработная плата складала 2 220 злотых бяз выліку падаткаў і збораў (амаль 520 эўра), то бок на 120 злотых (28 эўра) больш, чым цяпер. У сваю чаргу пагадзінная стаўка, паводле ўраду, павінна вырасьці да 14,5 злотага (3 эўра 40 эўрацэнтаў).
Паводле віцэ-міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марціна Зелянецкага (Marcin Zieleniecki), прапанoву ўраду цяпер разгледзіць Рада сацыяльнага дыялёгу. Толькі пасьля абмеркаваньня на форуме рады будзе вызначаны канчатковы ўзровень мінімалкі на будучы год.
Тым часам, члены рады маюць розныя меркаваньні па гэтым пытаньні. Прадстаўнікі прафсаюзаў хочуць, каб пасьля павышэньня мінімальная заработная плата складала палову сярэдняй заработнай платы па краіне. У той жа час працадаўцы пераконваюць, што мінімалка не павінна вырасьці больш, чым на вызначаныя законам 117 злотых (амаль 27,5 эўра).
аз