Logo Polskiego Radia
Print

Расея дэманструе ваенную сілу напярэдадні чэмпіянату сьвету

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 14:38
На палігоны выехалі комплексы «Іскандэр» і С-400, у манэўрах прынялі ўдзел 30 тысяч салдат.
screen https://twitter.com/Charlie_Hebdo

За дзень да пачатку чэмпіянату сьвету па футболе Расея арганізавала ваенныя манэўры з удзелам цяжкіх ракетных пускавых установак.

Як паведамляе радыё Свабода, у Заходнім і Цэнтральным ваенных акругах на палігоны выехалі комплексы «Іскандэр» і С-400. У манэўрах прынялі ўдзел 30 тысяч салдат і 5 тысяч адзінак тэхнікі.

Манэўры праводзяцца на палігонах, разьмешчаных у непасрэднай блізкасьці ад гарадоў, дзе будуць праходзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе. Радыё Свабода называе сярод іншага, Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Ніжні Ноўгарад. Раней расейскія ваенныя вучэньні праводзіліся ў Сочы і Растове-на-Дану. У манэўрах прынялі ўдзел самалёты, верталёты, караблі і марская пяхота.

Ваенную актыўнасьць Расеі крытыкуюць суседзі - чальцы NATO, а таксама Грузія і Ўкраіна.

На думку заходніх экспэртаў, такія дзеяньні дэстабілізуюць сытуацыю ў прыгранічных раёнах і ўплываюць на астуджэньне адносін паміж Захадам і Расеяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт