Logo Polskiego Radia
Print

Арабская кааліцыя пачала атаку на порт Хадэйда ў Емэне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 13:08
Горад знаходзіцца пад уплывам баевікоў Гуці, супраць якіх ужо тры гады змагаюцца емэнскія войскі.
ЕмэнЕмэнhttps://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/56/Jemen_CIA_map_PL.png

Горад знаходзіцца пад кантролем баевікоў Гуці, супраць якіх ужо тры гады змагаюцца емэнскія войскі пры падтрымцы Саудаўскай Арабіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Паветраная і сухапутная ваенная апэрацыя атрымала назву «Залатая перамога». На працягу некалькіх дзён перамовы з баевікамі вялі прадстаўнікі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Дыпляматычная місія скончылася няўдачай.

Хадэйда – стратэгічны порт на ўзьбярэжжы Чырвонага мора – адзінае месца, праз якое ў Емэн паступае гуманітарная дапамога.

Саудаўцы кажуць, што праз Гадэйду баевікі атрымліваюць іранскую зброю. Тэгеран абвяргае інфармацыю пра паўстаўкі зброі емэнскім бунтаўнікам. Гуманітарныя арганізацыі паведамляюць, што ў Гадэйда і вакол горада жывуць 600 тысяч людзей. У выніку баёў могуць пацярпець нават 250 тысяч чалавек, а яшчэ больш будзе адрэзана ад любой гуманітарнай дапамогі звонку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт