Кампанія PKN Orlen прызначыць на інвэстыцыі амаль 2 мільярды эўра
Новыя інвэстыцыі павінны ўмацаваць пазыцыю кампаніі PKN Orlen на эўрапейскім рынку.
Цягам бліжэйшых 5 гадоў кампанія PKN Orlen плянуе прызначыць на інвэстыцыі больш 8 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 873 мільёны эўра). Гаворка ідзе пра чатыры нафтахімічныя праекты – найбуйнейшыя ў гісторыі польскай паліўна-энэргетычнай кампаніі.
У рамках прынятай праграмы разьвіцьця нафтахімічных праектаў да 2023 году павінны быць рэалізаваныя новыя інвэстыцыі ў Плоцку (Płock) й Влоцлаўку (Włocławek). Пасьля іх рэалізацыі гадавы апэрацыйны прыбытак кампаніі да выліку абавязацельстваў можа вырасьці да 1,5 мільярда злотых (больш за 351 мільёнаў эўра).
„Гэта азначае вяртаньне кошту інвэстыцый на працягу 5-6 гадоў, і гэта вельмі добрая навіна для нашых акцыянэраў”, - сказаў старшыня PKN Orlen Дэніэль Абайтэк (Daniel Obajtek).
Новыя інвэстыцыі павінны ўмацаваць пазыцыю PKN Orlen на эўрапейскім рынку й даць польскай эканоміцы адчувальныя выгады, напрыклад, у выглядзе балянсу ў гандлі нафтахімічнай прадукцыяй. Гаворка ідзе пра тое, каб Польшча зь імпартэра пераўтварылася на экспартэра гэткіх прадуктаў.
Інвэстыцыйная праграма бярэ пад увагу павелічэньне магчымасьцяў вытворчасьці араматаў, алефінаў і фенолу. Заплянаваныя таксама інвэстыцыі ў Цэнтр дасьледаваньняў і распрацовак.
аз