Трамп пасьля сустрэчы з Кім Чэн Ынам: Мы ствараем новую гісторыю
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што працэс дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы хутка пачнецца.
„Мы ствараем новую гісторыю. Мы адкрылі новы разьдзел у адносінах паміж нашымі краінамі”, - сказаў прэзыдэнт Дональд Трамп пасьля сустрэчы зь лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам у Сынгапуры. „Перамовы былі адкрытыя, прамыя й плённыя”, - дадаў амэрыканскі прэзыдэнт.
Дональд Трамп згадаў пра вайну, якая падзяліла Карэйскую паўвыспу. Ён дадаў, што гэтая вайна „хутка скончыцца”.
Прэзыдэнт ЗША заявіў таксама, што працэс дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы хутка пачнецца, а Кім Чэн Ын пацьвердзіў, што ўжо была зьнішчаная частка ядзерных аб'ектаў Паўночнай Карэі.
„Далейшыя перамоваў паміж ЗША й Паўночнай Карэяй павінны адбыцца як мага хутчэй”, - сказаў Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў, што падчас размовы з Кім Чэн Ынам закрануў выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Паўночнай Карэі.
аз