Журы абрала тры эскізныя праекты мэмарыяла ў Курапатах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.06.2018 09:11
                    
                                 
                
                
                    У конкурсе ўдзельнічала 32 праекты. Журы 21 траўня 2018 году вызначыла тры зь іх.
                
                
                    
                        
Курапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Журы абрала тры эскізныя праекты памятнага знака (мэмарыяла) у Курапатах. Пра гэта журналістам паведаміў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
У конкурсе ўдзельнічала 32 праекты. Журы 21 траўня 2018 году вызначыла тры, якія адрозьніваюцца найбольшай арыгінальнасьцю й мастацкай выразнасьцю, праінфармаваў Міхаіл Баразна. Ён дадаў, што варыянты маюць патрэбу ў дапрацоўцы, у прыватнасьці, з улікам архітэктурнай прывязкі, пэрспэктыў добраўпарадкаваньня й гэтак далей.
Трэба будзе таксама вызначыць дакладнае месца разьмяшчэньня памятнага знака, каб ён арганічна ўпісваўся ў існуючы народны мэмарыял і ніякім чынам не парушаў яго цэласнасьці й супадаў з ляндшафтам.
Дапрацаваныя эскізы павінны быць прадстаўлены журы да 1 ліпеня.
belta.by/аз