У больш чым 60 гарадах Польшчы прайшлі Маршы ў імя жыцьця й сям'і
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.06.2018 13:14
«Мы хочам паказаць, што Польшча вытрымала ўсе выпрабаваньні й стала моцнай менавіта дзякуючы семʼям».
Марш у імя жыцьця й сямʼі ў ЛюблінеPAP/Wojciech Pacewicz
У больш чым 60 гарадах Польшчы прайшлі Маршы ў імя жыцьця й сям'і
У больш чым 60 гарадах Польшчы прайшлі Маршы ў імя жыцьця й сямʼі пад дэвізам «Польшча сямʼёю моцная». Паводле арганізатараў, такім чынам яны хочуць выступіць у абарону жыцьця з моманту зачацьця да натуральнай сьмерці.
Дэвіз мерапрыемства прымеркаваны да 100-й гадавіны вяртаньня Польшчай незалежнасьці і 40-й гадавіны абраньня Караля Вайтылы (сьвятога Яна Паўла II) Папам рымскім.
«На вуліцах нашых гарадоў мы выказваем падзяку за сто гадоў незалежнай Польшчы й кожную польскую сямʼю», – так мэту мерапрыемства ахарактарызавала каардынатар праекту Марта Аганоўская-Палькоўская з Цэнтру падтрымкі ініцыятыў у імя жыцьця й сямʼі.
«Мы хочам паказаць, што Польшча вытрымала ўсе выпрабаваньні й стала моцнай менавіта дзякуючы семʼям, якія перадаюць з пакаленьня ў пакаленьне каштоўнасьці, якія ўмацоўваюцца й перадаюцца наступным пакаленьням», – сказала арганізатарка.
Першы Марш у імя жыцьця й сямʼі прайшоў у 2006 годзе ў Варшаве.

вс