Logo Polskiego Radia
Print

Кім Чэн Ын прыбыў у Сынгапур

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 15:15
У аўторак пройдзе там першы ў гісторыі саміт Паўночнай Карэі і ЗША.
СынгапурСынгапурhttps://commons.wikimedia.org/By ペウゲオト. - Praca własna, CC BY-SA 3.0,

Лідэр камуністычнай Карэі – Кім Чэн Ын – ужо прыехаў у Сынгапур, паведамляюць -сынгапурскія і паўднёвакарэйскія СМІ. У аўторак пройдзе там першы ў гісторыі саміт Паўночнай Карэі і ЗША, у якім возьме ўдзел таксама прэзыдэнт Дональд Трамп.

Кім Чэн Ын прыляцеў у Сынгапур на борце Boeing 747, які належыць кітайскай нацыянальнай авіякампаніі Air China. Гэтыя самалёты таксама выкарыстоўваюцца кітайскімі лідэрамі ў замежных паездках.

Паводле сынгапурскіх СМІ, самалёт з лідэрам Паўночнай Карэі прызямліўся ў аэрапорце Чангі пасьля абеду. Картэж, у якім быў аўтамабіль Кім Чэн Ына, прывёз яго ў адзін з сынгапурскіх гатэляў. Верагодна, перад самітам Кім Чэн Ына і Трампа, адбудзецца сустрэча лідэра Паўночнай Карэі з прэм-ер-міністрам Сынгапуру.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт