Logo Polskiego Radia
Print

Улады Аўстрыі закрыюць 7 мячэцяў і выдаляць дзясяткі імамаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 15:15
Аўстрыйскую грамадзкую думку абурыў спэктакль, наладжаны ў адной зь венскіх мячэцяў.
Mячэць. Photo: jjensovskyjakuba/pixabay.com/CC0 Public DomainMячэць. Photo: jjensovskyjakuba/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: jjensovskyjakuba/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Аўстрыі закрыюць 7 мячэцяў і выдаляць дзясяткі імамаў
Аўстрыйскую грамадзкую думку абурыў спэктакль, наладжаны ў адной зь венскіх мячэцяў.
Канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц паведаміў, што дзяржава закрые 7 мячэцяў і выдаліць са сваёй тэрыторыі некалькі дзясяткаў імамаў. Гэтае рашэньне рэзка раскрытыкаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Турэччыны.
Крок аўстрыйскіх уладаў зьвязаны з расьсьледаваньнем, у выніку выніку якога было ўстаноўлена, што ў венскай мячэці паказалі пастаноўку бітвы за Галіпалі ў 1916 годзе з удзелам дзяцей. Спэктакль расказваў пра перамогу Асманскай імпэрыі й паразу краін Антанты.
Аўстрыйскую грамадзкую думку абурыў факт, што дзеці выступалі ў гістарычных формах і павінны былі прыкінуцца мёртвымі.
Аб санкцыях, якія аўстрыйская дзяржава мае намер прымяніць у дачыненьні да часткі мусульманскай супольнасьці, канцлер Курц паведаміў падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі. Ён падкрэсьліў, што „Аўстрыя зьяўляецца мультыкультурнай краінай, дзе рэлігійная свабода лічацца найвышэйшай каштоўнасьцю”.
У сваю чаргу міністар унутраных спраў Хэрбэрт Кікл заявіў, што з краіны могуць быць высланыя нават 60 імамаў.
Прадстаўнік прэзыдэнта Турэччыны напісаў у Твітэры, што рашэньне Аўстрыі мае „антыісламскі” й „расісцкі” характар і зьяўляецца адлюстраваньнем „папулісцкай хвалі, якая заліла краіну”.
Венскай мячэцьцю, якая арганізавала пастаноўку бітвы, кіруе Турэцка-ісламская культурніцкая асацыяцыя, зьвязанага з турэцкай арганізацыяй па справах рэлігіі.
аз

Канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц паведаміў, што дзяржава закрые 7 мячэцяў і выдаліць са сваёй тэрыторыі некалькі дзясяткаў імамаў. Гэтае рашэньне рэзка раскрытыкаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Турэччыны.

Крок аўстрыйскіх уладаў зьвязаны з расьсьледаваньнем, у выніку якога было ўстаноўлена, што ў венскай мячэці паказалі пастаноўку бітвы за Галіпалі ў 1916 годзе з удзелам дзяцей. Спэктакль расказваў пра перамогу Асманскай імпэрыі й паразу краін Антанты.

Аўстрыйскую грамадзкую думку абурыў факт, што дзеці выступалі ў гістарычных формах і павінны былі прыкідвацца мёртвымі.

Аб санкцыях, якія аўстрыйская дзяржава мае намер прымяніць у дачыненьні да часткі мусульманскай супольнасьці, канцлер Курц паведаміў падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі. Ён падкрэсьліў, што „Аўстрыя зьяўляецца мультыкультурнай краінай, дзе рэлігійная свабода лічацца найвышэйшай каштоўнасьцю”.
У сваю чаргу міністар унутраных спраў Хэрбэрт Кікл заявіў, што з краіны могуць быць высланыя нават 60 імамаў.

Прадстаўнік прэзыдэнта Турэччыны напісаў у Твітэры, што рашэньне Аўстрыі мае „антыісламскі” й „расісцкі” характар і зьяўляецца адлюстраваньнем „папулісцкай хвалі, якая заліла краіну”.

Венскай мячэцьцю, якая арганізавала пастаноўку бітвы, кіруе Турэцка-ісламская культурніцкая асацыяцыя, зьвязанага з турэцкай арганізацыяй па справах рэлігіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт