Logo Polskiego Radia
Print

Бухарэсцкая дзевятка абмяркоўвае ў Варшаве пытаньні бясьпекі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 11:12
Гэта другі саміт групы. Першы адбыўся ў лістападзе 2015 году ў Бухарэсьце.
Бухарэсцкая дзевятка абмяркоўвае ў Варшаве пытаньні бясьпекі. PAP/Jacek TurczykБухарэсцкая дзевятка абмяркоўвае ў Варшаве пытаньні бясьпекі. PAP/Jacek TurczykPAP/Jacek Turczyk

Бухарэсцкая дзевятка абмяркоўвае ў Варшаве пытаньні бясьпекі
Гэта другі саміт групы. Першы адбыўся ў лістападзе 2015 году ў Бухарэсьце.
У Варшаве адбываецца сустрэча лідараў дзевяці краін усходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу. Ейнай галоўнай тэмай зьяўляецца бясьпека ў рэгіёне.
Лідары гэтак званай Бухарэсцкай дзевяткі, то бок Польшчы, Румыніі, Вугоршчыны, Чэхіі, Славаччыны, Балгарыі, Летувы, Латвіі й Эстоніі прымуць дэклярацыю, якая стане ўкладам групы ў пастановы саміту NATO, заплянаванага ў ліпені ў Брусэлі.
Гэта другі саміт групы. Першы адбыўся ў лістападзе 2015 году ў Бухарэсьце. Сугаспадарамі сустрэчы ў Варшаве зьяўляюцца прэзыдэнты Польшчы й Румыніі. У дэбатах прымуць удзел кіраўнікі 8 краінаў. Чэхію будзе прадстаўляць сьпікер парлямэнту.
Анджэй Дуда выказаў надзею, што то як сустрэча Бухарэсцкай дзевяткі, так і саміт NATO ў Брусэлі, будуць мець вырашальны характар. Польскі прэзыдэнт адзначыў, што група падтрымлівае стратэгію „360 градусаў”, то бок клапоціцца пра бясьпеку ва ўсіх рэгіёнах, дзе разьмешчаныя членскія краіны альянсу й дзе могуць узьнікаць нейкія пагрозы.
„Мы ня думаем толькі аб нашай сытуацыі, але думаем таксама пра тое, што адбываецца на поўдні Эўропы. Мы глядзім вакол і аказваем падтрымку там, дзе яна неабходная для захаваньня бясьпекі”, - сказаў Анджэй Дуда.
Апрача саміту Бухарэсцкай дзевяткі, які праходзіць у Прэзыдэнцкім палацы, у Каралеўскім замку заплянаваная ваенная сэсія з удзелам былых камандуючых NATO ў Эўропе.
У сваю чаргу пасьля поўдня ў Бэльвэдэры адбудзецца сьвяткаваньне 100-годзьдзя вяртаньня Польшчай незалежнасьці з удзелам лідараў Бухарэсцкай дзевяткі. Увечары госьці накіруюцца ў сталічны парк Лазенкі на канцэрт клясычнай музыкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт