Logo Polskiego Radia
Print

Пайшла з жывых пісьменьніца Барбара Ваховіч

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 15:14
Вялікае прызнаньне ў чытачоў знайшла кніга «Ты як здароўе», якаяі паўстала ў выніку паездкі па Беларусі.
Барбара ВаховічБарбара Ваховічhttps://commons.wikimedia.org/Cezary Piwowarski - Praca własna, CC BY 3.0

Пайшла з жывых Барбара Ваховіч, літаратуразнаўца, пісьменьніца, журналістка і фатограф. Яна пражыла 81 год.

Барбара Ваховіч вядомая як аўтар біяграфій славутых людзей, сярод іншага, Міцкевіча, Сянкевіча, Славацкага, Жаромскага, Касьцюшкі, а таксама герояў Варшаўскага паўстаньня.

Ваховіч атрымала званьне «Пісьменьніца польскага лёсу» і «Міністар патрыятызму» за «ўнікальныя здольнасьці перадаваць маладым палякам нацыянальныя скарбы спадчыны».

Амэрыканскі біяграфічны інстытут далучыў яе да Вялікіх жанчын 21-га стагодзьдзя (The American Biographical Institute do grona Great Woman of the 21st Century).

Кнігі Ваньковіч былі вялікім выдавецкім посьпехам. Вялікае прызнаньне ў чытачоў знайшла кніга «Ты як здароўе» – зборнік дакладаў, нарысаў і ўспамінаў, які паўстаў у выніку паездкі пісьменьніцы па сьлядах Міцкевіча, Элізы Ажэшка на тэрыторыі Беларусі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт