Яўка на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі ў некалькі разоў завышаная
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.06.2018 12:50
                    
                                 
                
                
                    Валянтэры прагледзелі 50 відэазапісаў з выпадковых участкаў, дзе была самая высокая яўка.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Актывісты грамадзкіх рухаў, у тым ліку «Голас» і «Назіральнікі Пецярбурга», заявілі пра масавую фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якое адбылося 13 сакавіка.
Фальсыфікацыя датычыцца павелічэньня яўкі і колькасьці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта піша «Новая газета».
Удзельнікі праекту прааналізавалі рэгіёны з самай высокай яўкай выбаршчыкаў. У большасьці рэальная яўка была каля двух ці трох, або нават пяць разоў ніжэй, чым афіцыйная.
Расейскія незалежныя назіральнікі атрымалі запіс з відэакамэр, устаноўленых у васьмі тысячах выбарчых участкаў у Расеі. Было выбрана 50 відэазапісаў, па 10 з выпадковых участкаў пяці рэгіёнаў Расеі, дзе была самая высокая яўка - гэта Кабардзіна-Балкарыя (яўка 91,8%), Чачэнія (91,54%), Дагестан (87,48%) Карачаева-Чаркесія (87,41%) і Татарстан (77,42%).
Валянтэры падлічылі колькасьць людзей, якія прагаласавалі на выбарчых участках, а затым гэтыя вынікі параўналі з дадзенымі ЦВК Расейскай Фэдэрацыі. Аказалася, што яўка была прыкладна два, тры ці нават пяць разоў ніжэйшай, чым афіцыйная. У агульнай складанасьці, адрозьненьне выніку візуальнага падліку выбаршчыкаў на ўчастках і афіцыйных дадзеных склала 30 тысяч галасоў.
Паводле афіцыйных вынікаў ЦВК, на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі 18 сакавіка Ўладзімір Пуцін атрымаў амаль 77% галасоў. Яўка выбаршчыкаў склала 66,5%.
яс