ЭЗ увядзе штрафных пошлін на амэрыканскія тавары
Гэта адказ на пошліны на сталь і алюміній, якія ўвялі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Эўрапейская камісія прыняла рашэньне аб увядзеньні штрафных пошлін на амэрыканскія тавары ў адказ на пошліны на сталь і алюміній, якія ўвялі Злучаныя Штаты Амэрыкі. Працэдура павінна быць завершана да канца месяца, каб новыя тарыфы пачалі дзейнічаць зь ліпеня.
Намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Юркі Катайнэн сказаў, што па гэтай справе Брусэль атрымаў „зялёнае сьвятло” ад усіх краін.
Штрафныя пошліны, якія пачнуць дзейнічаць зь ліпеня, будуць прымяняцца да прадукцыі, экспарт якой у краіны Эўразьвязу складае каля 2 мільярдаў 800 мільёнаў эўра.
Раней паведамлялася, што ў сьпіс тавараў, якія будуць абкладацца мытнай пошлінай, былі ўнесеныя, сярод іншага, джынсы, матацыклы, бурбон, арахісавае масла й бытавая тэхніка.
аз