У Польшчы няма каму зьбіраць ураджай клубніцы
Сёлета 30-40% ураджаю клубніцы згніе на плянтацыях, перасьцерагаюць вытворцы.
Вытворцы клубніц паведамляюць, што ім не хапае рабочай сілы для збору ўраджаю. Паводле іх, прычына ў тым, што работнікам з Усходняй Эўропы складана ўехаць у Польшчу.
Старшыня Нацыянальнай асацыяцыі пераапрацоўшчыкаў садавіны й агародніны (Krajowe Stowarzyszenie Przetwórców Owoców i Warzyw) Анджэй Гаяўнічэк (Andrzej Gajowniczek) - падкрэсьлівае, што пад пагрозай апынуўся ўраджай клубніцы, вішні, чарэшні й маліны.
Анджэй Гаяўнічэк: Апошнім часам гэтай працай, то бок зборам клубніц, займаліся рабочыя з Украіны. Цягам апошняга году назіраюцца значныя ўскладненьні ва ўезьдзе ўкраінскіх працаўнікоў у Польшчу. У выніку сёлета 30-40% ураджаю клубніцы ня будзе сабрана, то бок плады згніюць на плянтацыях.
Паводле Анджэя Гаяўнічэка, праблемы - гэта вынік зьмяненьняў, унесеных у адміністрацыйна-прававыя палажэньні.
Анджэй Гаяўнічэк: У выніку новых правілаў, якія былі ўведзеныя на пачатку году, украінцы вельмі доўга чакаюць атрыманьня візы. У сваю чаргу паводле біямэтрычнага пашпарту іх у Польшчу таксама не пускаюць. Згодна закону, на падставе гэткіх пашпартоў у Польшчу могуць уехаць выключна турысты. З другога боку, на падставе гэткіх пашпартоў іншаземцы маглі б працаваць у Польшчы на працягу трох месяцаў. Гэта дапамагло б польскай эканоміцы.
Вытворцы агародніны й садавіны заклікаюць мытнікаў больш лібэральна ставіцца да работнікаў з Усходняй Эўропы, а ўрад - унесьці практычныя зьмены ў правілы.
аз