Скандал у нямецкай міграцыйнай службе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        05.06.2018 08:20
                    
                                 
                
                
                    Дзьве партыі запатрабавалі парлямэнцкага расьсьледаваньня міграцыйнай палітыкі ўраду Мэркель. 
                
                
                    
                        
Bundestag - zdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0 License/Betexion
                     
                
                
                
               
                
                         Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны (СвДП; ням. FDP) падтрымала крайне правую групоўку «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (ням. AfD) і заклікала правесьці парлямэнцкае расьсьледаваньне міграцыйнай палітыкі ўраду Ангелы Мэркель і скандалу ва Ўпраўленьні па справах міграцыі і бежанцаў (BAMF) – паведамляе Reuters.
У сярэдзіне красавіка стала вядома, што былая кіраўнічка філіяла Брэмэна ў BAMF у гады 2013-2016, прызнала прытулак, па меншай меры 1200 чалавек, якія не адказваюць патрабаваным крытэрам.
Пракуратура праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да былой кіраўнічкі філіяла BAMF у Брэмэне і пяці іншых асоб падазраваных у карупцыі і арганізаваным падбухторваньні да супрацьпраўных хадайніцтваў аб прадастаўленьні прытулку.
Reuters нагадвае, што AFD «з якой звычайна трымаюць дыстанцыю вядучыя партыі», у чацьвер падала заяву аб стварэньні парлямэнцкай камісіі па гэтых пытаньнях.
Гэтым разам FDP падтрымала AfD. Кіраўнік дэмакратаў Крысьціян Лінднэр адзначыў, што, перад камісію павінна быць прыцягнутая Ангела Мэркель і міністры, адказныя за каардынацыю дзейнасьці ўрада ў крызіснай сытуацыі з бежанцамі.
tvn24.pl/яс