Logo Polskiego Radia
Print

Жанчына-пілёт МіГ-29 з Польшчы выступіла ў прома-роліку НАТО (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2018 13:39
«Мяне называюць «ведзьмай», але насамрэч я не такая злая», – кажа паручнік Катажына Томяк-Семяневіч.
Паручнік ВПС Польшчы Катажына Томяк-СемяневічПаручнік ВПС Польшчы Катажына Томяк-Семяневічyoutube.com/screen

Жанчына-пілёт МіГ-29 з Польшчы выступіла ў прома-роліку НАТО
НАТО выпусьціла некалькі відэаролікаў пад назвай We Are NATO. У адным з прома-фільмаў зьнялася афіцэр Ваенна-паветраных сілаў Польшчы, першая ў гісторыі Войска Польскага жанчына-пілёт баявога самалёту паручнік Катажына Томяк-Семяневіч.
Паручнік Томяк-Семяневіч служыць у 22-й базе тактычнай авіяцыі ў горадзе Мальбарк на паўночным усходзе Польшчы.
«Я першая жанчына ў Польшчы, якая асвоіла баявы самалёт. Мяне называюць «ведзьмай», але насамрэч я не такая злая», – кажа ў фільме афіцэр.
«Калі я надзяваю шлем і іду да свайго самалёта, то ведаю, што для мяне не існуюць нейкія льготы: гэты самалёт не выбачае памылак ні мужчынам, ні жанчынам. Таму на службе мы – проста пілёты», – зазначае Катажына Томяк-Семяневіч.
Спадарыня паручнік раіць іншым жанчынам памятаць пра тое, што ў жыцьці ўсё магчыма, і што калі ў некага ёсьць мара, абавязкова трэба дабівацца яе рэалізацыі й ісьці да канца. «Я лічу, не немагчымых рэчаў не існуе», – зазначае ў фільме Катажына Томяк-Семяневіч.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт