Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прымае ўдзел у буйных вучэньнях НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2018 10:22
Іх мэта - паказаць актыўнасьць НАТО ў той час, калі ваенныя дзеяньні Расеі выклікаюць занепакоенасьць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча прымае ўдзел у буйных вучэньнях НАТО
Амаль 18 тыс. салдат з 19 краін, у тым ліку з Польшчы, прымаюць удзел у ваенных манэўрах НАТО Saber Strike. Афіцыйна вучэньні былі адкрытыя ў Вільні ў нядзелю, 3 чэрвеня. Згаданыя манэўры адбываюцца восьмы па ліку раз.
Летува будзе галоўным тэатрам дзеяньняў падчас вучэньняў. Пры гэтым іх асобныя элемэнты адбудуцца таксама ў Латвіі, Польшчы й Эстоніі. Мэта манэўраў – узмацненьне гатоўнасьці й апэратыўнай супрацы паміж саюзьнікамі й партнэрамі Паўночнаатлянтычнага пакту.
Камандаваньне амэрыканскіх сухапутных сіл у Эўропе, якое адказвае за падрыхтоўку Saber Strike, паведаміла, што манэўры павінны «прадэманстраваць актыўнасьць і салідарнасьць Паўночнаатлантычнага альянсу» ў той час, калі ваенныя дзеяньні Расеі выклікаюць усё большую занепакоенасьць суседніх краін-членаў НАТО.
Польшчу прадстаўляе на вучэньнях прыкладна 5 тыс. ваеннаслужачых (па колькасьці палякі займаюць другое месца) і 1 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі.
Ваенныя манэўры Sabre Strike працягнуцца да 15 чэрвеня.

Ваенныя манэўры Saber Strike працягнуцца да 15 чэрвеня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт