Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі абмяркоўвае інвэстыцыі групы PKN Orlen у Летуве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 11:45
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі наведвае Мажэйкі па дарозе ў сталіцы Эстоніі, Талін.
Нафтаперапрацоўчы завод у Мажэйках.By Algirdas at the Lithuanian language Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=7821975Нафтаперапрацоўчы завод у Мажэйках.By Algirdas at the Lithuanian language Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=7821975By Algirdas at the Lithuanian language Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7821975

Маравецкі абмяркоўвае інвэстыцыі групы PKN Orlen у Летуве
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі наведвае Мажэйкі па дарозе ў сталіцы Эстоніі, Талін.
Пра польска-летувіскія адносіны сёньня ў Мажэйках, на паўночным захадзе Летувы размаўляюць прэм'еры Матэвуш Маравецкі й Саўлюс Скверняліс.
Палітыкі абмяркуюць двухбаковыя адносіны й іншыя важныя пытаньні, якія тычацца Польшчы й Летувы, напрыклад, энэргетычную бясьпеку ў рэгіёне.
Абмяркоўвацца будзе таксама дзейнасьць польскага нафтаперапрацоўчага групы PKN Orlen у Летуве. Нагадаем, палякі зьяўляюцца ўласьнікамі нафтаперапрацоўчага заводу, які месьціцца менавіта ў Мажэйках.
„Мы зьяўляемся найбуйнейшым падаткаплатнікам, адным з найбуйнейшых працадаўцаў у Летуве. Таму мы разумеем нашае значэньне на летувіскім рынку, але мы таксама важная частка групы PKN Orlen”, - сказаў кіраўнік Orlen Lietuva Міхал Рудніцкі (Michał Rudnicki).
У канцы сакавіка прадстаўнікі PKN Orlen падпісалі зь летувіскім урадам пагадненьне, якое прадугледжвае, сярод іншага падтрымку ўраду для інвэстыцыйных плянаў Orlen Lietuva.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі наведвае Мажэйкі па дарозе ў Талін. У сталіцы Эстоніі кіраўнік польскага ўраду прыме ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці гэтай краіны.
аз

Пра польска-летувіскія адносіны сёньня ў Мажэйках, на паўночным захадзе Летувы размаўляюць прэм'еры Матэвуш Маравецкі й Саўлюс Скверняліс.

Палітыкі абмяркуюць двухбаковыя адносіны й іншыя важныя пытаньні, якія тычацца Польшчы й Летувы, напрыклад, энэргетычную бясьпеку ў рэгіёне.

Абмяркоўвацца будзе таксама дзейнасьць польскай нафтаперапрацоўчай групы PKN Orlen у Летуве. Нагадаем, палякі зьяўляюцца ўласьнікамі нафтаперапрацоўчага заводу, які месьціцца менавіта ў Мажэйках.

„Мы зьяўляемся найбуйнейшым падаткаплатнікам, адным з найбуйнейшых працадаўцаў у Летуве. Таму мы разумеем нашае значэньне на летувіскім рынку, але мы таксама важная частка групы PKN Orlen”, - сказаў кіраўнік Orlen Lietuva Міхал Рудніцкі (Michał Rudnicki).

У канцы сакавіка прадстаўнікі PKN Orlen падпісалі зь летувіскім урадам пагадненьне, якое прадугледжвае, сярод іншага падтрымку ўраду для інвэстыцыйных плянаў Orlen Lietuva.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі наведвае Мажэйкі па дарозе ў Талін. У сталіцы Эстоніі кіраўнік польскага ўраду прыме ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці гэтай краіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт