Нацыянальны аэрапорт Менск прызналі лепшым у СНД у 2017 годзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.05.2018 09:11
Сустрэча, на якой былі ўзнагароджаныя пераможцы конкурсу, адбыўся 23 траўня ў Маскве.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944
Нацыянальны аэрапорт Менск стаў пераможцам конкурсу „Лепшы аэрапорт краін - удзельніц СНД”, які штогод праводзіцца асацыяцыяй грамадзянскай авіяцыі краін - удзельніц Садружнасьці „Аэрапорт”.
Гадавы справаздачны сход членаў асацыяцыі, на якім падведзеныя вынікі працы за 2017 год і ўзнагароджаныя пераможцы конкурсу, адбыўся 23 траўня ў Маскве.
„Нацыянальны аэрапорт Менск стаў пераможцам у намінацыі „Лепшы аэрапорт краін — удзельніц СНД” па выніках працы за 2017 год з аб'ёмам перавозак больш за 1 млн пасажыраў”, - паведаміла прэс-служба менскага аэрапорта.
Конкурс „Лепшы аэрапорт краін СНД” праводзіцца для заахвочваньня аэрапортаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у вытворчай дзейнасьці й якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё грамадзянскай авіяцыі.
Прадпрыемствы-ўдзельнікі ацэньваюцца па такіх паказчыках, як разьвіцьцё маршрутнай сеткі, забесьпячэньне бясьпекі палётаў, разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэньне якасьці абслугоўваньня пасажыраў.
Асацыяцыя „Аэрапорт” грамадзянскай авіяцыі ўтвораная ў сьнежні 1990 году. Зьяўляецца недзяржаўнай, некамэрцыйнай арганізацыяй, якая створаная для каардынацыі дзейнасьці яе членаў, пашырэньня іх дзелавых магчымасьцяў, прадстаўленьня й абароны іх інтарэсаў. Менскі аэрапорт зьяўляецца членам асацыяцыі з 1997 года.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сэртыфікаваны ў адпаведнасьці зь міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасьці. Тут грунтуюцца авіякампанія „Белавія”, а таксама грузавыя авіяперавозчыкі. Аэрапорт быў уведзены ў эксплёатацыю больш за 30 гадоў таму й зьяўляецца асноўным паветраным портам краіны, празь які выконваецца да 97% пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.
У 2016 годзе нацыянальны аэрапорт Менск атрымаў статус хаба дзякуючы транзытным перавозкам паміж Расеяй і Ўкраінай, прамыя авіязносіны паміж якімі цяпер не ажыцьцяўляецца.
belapan.by/аз