У Чачні ўсе грамадзяне пройдуць тэст ДНК
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.05.2018 16:36
                    
                                 
                
                
                    Расея імкнецца вярнуць з Іраку і Сырыі дзяцей джыхадыстаў.
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Як растлумачылі ўлады гэтай каўкаскай рэспублікі, мэта кампаніі – дапамога ва ўсталяваньні сваяцтва дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя па падазрэньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці ў Сырыі і Іраку. Па дадзеных Фэдэральнай службы бясьпекі, па меншай меры некалькі тысяч грамадзян Расейскай Фэдэрацыі знаходзіцца ў шэрагах джыхадзістаў.
Пасьля разгрому ў Сырыі і Іраку некаторых тэрарыстычных груп, акрамя баявікоў, у палон былі ўзятыя іх жонкі і дзеці. Сабраныя ў Чачні ўзоры ДНК дапамогуць вызначыць бацькоўства, што дазволіць вярнуць расейскіх дзяцей у Расею.
Да гэтага часу з дапамогай расейскіх уладаў, у Расею вярнуліся каля ста жанчын з маленькімі дзецьмі. Паводле зьвестак МЗС РФ, у турмах, у асноўным у Іраку, усё яшчэ застаецца каля 70 расіянак і больш за сотню дзяцей. У красавіку ірацкі суд прыгаварыў 19 жанчын на пажыцьцёвае зьняволеньне.
яс