Расейскія праваабаронцы падалі скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2018 12:35
Праваабаронцы не пагаджаюцца на забарону дэманстрацый, уведзеную на час чэмпіянату сьвету па футболе.
By Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org
Расейскія праваабаронцы падалі скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, у сувязі з увядзеньнем забароны дэманстрацый. Забарона ўведзена на час чэмпіянату сьвету па футболе.
Паводле расейскіх арганізацый па абароне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод, указ, падпісаны Уладзімерам Пуціным, парушае палажэньні Канстытуцыі і свабоду слова.
Новыя правілы дзейнічаюць з 25 траўня па 25 ліпеня. У гэты пэрыяд забараняецца арганізоўваць сустрэчы ў цэнтрах гарадоў, дзе будуць гуляць матчы чэмпіянат сьвету па футболе. Рэгіянальны орган можа выдаць аднаразовую згоду на дэманстрацыю ў прыгарадзе.
Праваабаронцы накіравалі скаргі ў Канстытуцыйны суд Расейскай Фэдэрацыі і Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу.
яс