Ізраіль пачаў будаўніцтва падводнага бар'еру ўздоўж мяжы з сэктарам Газа
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2018 11:49
Перашкода прызначана для прадухіленьня нечаканых нападаў Xамасу на Ізраіль ад мора.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Перашкода прызначана для прадухіленьня нечаканых нападаў Xамасу на тэрыторыі Ізраіля ад мора. Бар’ер будзе праходзіць паміж кібуцам Зікім на поўдні краіны і Міжземным морам. Міністэрства абароны плянуе, што праца будзе завершана да канца году.
Ізраільскія ўлады не раскрываюць даўжыню або глыбіню барʼера. Ідэя стварэньня яго зьявілася ў 2014 годзе, калі на тэрыторыю Ізраіля з мора праніклі пяць узброеных баявых плыўцоў Хамасу.
Мяжа з сэктарам Газа зьяўляецца найбольш турбулентнай часткай тэрыторыі Ізраіля. З сакавіка ўздоўж мяжы праходзяць дэманстрацыі палестынцаў з тысячамі ўдзельнікаў.
У выніку былі застрэленыя больш за сотню чалавек і 13 тысяч былі параненыя. Масавыя дэманстрацыі найбольшую інтэнсіўнасьць дасягнулі ў сярэдзіне траўня ў сувязі з цырымоніяй адкрыцьця пасольства ЗША ў Ерусаліме.
яс