Праходзяць першыя польска-румынскія міжурадавыя кансультацыі
Дэлегацыю Румыніі ў Варшаве ачольвае прэм’ер-міністар Віярыка Дэнчылэ.
Двухбаковыя адносіны, супрацоўніцтва ў рамках NATO й Эўрапейскага Зьвязу – гэта асноўныя тэмы польска-румынскіх міжурадавых кансультацый, якія сёньня праходзяць у Варшаве. У кансультацыях прымаюць удзел прэм'еры Польшчы й Румыніі Матэвуш Маравецкі й Віярыка Дэнчылэ.
Гэта першыя міжурадавыя кансультацыі ў гісторыі польска-румынскіх адносін.
Палітыкі абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва, бясьпеку, абарону й палітыку ЭЗ. Гаворка пойдзе таксама пра магчымасьці ўмацаваньня двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках NATO, у тым ліку ўмацаваньне ўсходняга флянгу альянсу.
Сустрэча пачалася з размовы кіраўнікоў урадаў. Паралельна адбылася сустрэча міністраў. Апоўдні пачаліся пленарныя перамовы ў Канцылярыі прэм'ер-міністра. Пазьней заплянаваная прэс-канфэрэнцыя прэм'ераў Польшчы й Румыніі.
Падчас кансультацыяў краіны падпішуць дамову аб месцах пахаваньня жаўнераў і мірных ахвяраў войнаў і прысьвечаных ім мэмарыялах.
Нагадаем, польскі ўрад праводзіць міжурадавыя кансультацыі, у прыватнасьці, з урадамі Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Гішпаніі й Славаччыны.
аз
Двухбаковыя адносіны, супрацоўніцтва ў рамках NATO й Эўрапейскага Зьвязу – гэта асноўныя тэмы польска-румынскіх міжурадавых кансультацый, якія сёньня праходзяць у Варшаве. У кансультацыях прымаюць удзел прэм'еры Польшчы й Румыніі Матэвуш Маравецкі й Віярыка Дэнчылэ.
Гэта першыя міжурадавыя кансультацыі ў гісторыі польска-румынскіх адносін. Палітыкі абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва, бясьпеку, абарону й палітыку ЭЗ. Гаворка пойдзе таксама пра магчымасьці ўмацаваньня двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках NATO, у тым ліку ўмацаваньне ўсходняга флянгу альянсу.
Сустрэча пачалася з размовы кіраўнікоў урадаў. Паралельна адбылася сустрэча міністраў. Апоўдні пачаліся пленарныя перамовы ў канцылярыі прэм'ер-міністра. Пазьней заплянаваная прэс-канфэрэнцыя прэм'ераў Польшчы й Румыніі.
Падчас кансультацыяў краіны падпішуць дамову аб месцах пахаваньня жаўнераў і мірных ахвяраў войнаў і аб прысьвечаных ім мэмарыялах.
Нагадаем, польскі ўрад праводзіць міжурадавыя кансультацыі, у прыватнасьці, з урадамі Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Гішпаніі й Славаччыны.
аз