Logo Polskiego Radia
Print

Польшча павялічыла імпарт звадкаванага газу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 10:54
Такім чынам краіна рэалізуе дзяржаўную палітыку па дывэрсыфікацыі крыніц паставак газу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча павялічыла імпарт звадкаванага газу, паведаміла дзяржаўная Польская нафтагазавая кампанія. Так, у першым квартале бягучага году Польшча атрымала на 31% больш звадкаванага газу, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Паводле кіраўніцтва фірмы, такім чынам канцэрн рэалізуе дзяржаўную палітыку па дывэрсыфікацыі крыніц паставак газу ў Польшчу. Увесь звадкаваны газ, які пастаўляецца ў Польшчу марскім шляхам, дастаўлены з Катара.
Польшча паступова скарачае імпарт газу з Расеі. Нягледзячы на ​​тое, што яго доля на рынку надалей высокая, то ў першым квартале гэтага года яна скарацілася з 84% да 78%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт